вёска ў гміне Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Заляша́ны (па-польску: Zaleszany, на мясцовай беларускай гаворцы: Зале́шана або Зале́шаны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Заляшаны | |
польск. Zaleszany | |
Былая назва: | Залясяны |
Мясцовая назва: | Залешана |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 64 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′33″ пн. ш. 23°55′40″ у. д. |
Заляшаны |
Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Невялікую частку складаюць праваслаўыя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Першыя хаты Заляшанаў зьявіліся на пачатку 16 ст. пры ваўкавыска-белськім гасьцінцы. У 1631 г. пражывалі тут 71 сем'і і была гэта самая вялікая вёска ў ялаўскім старастве. Акрамя мужыкоў пражывалі тут м.ін. ялаўскі цівун (наглядчык маёнтку) Адам Каралевіч, русіноўскі[lower-alpha 1] цівун Шымка Бараўнік і бондары Мікалай Ячэніц і Мацей Амброзенін. Пасьля войнаў паловы 17 ст. Заляшаны былі зьнішчаннымі, у 1701 г. пражывалі тут толькі 34 сем'і, а да 1764 г. іхняя колькасьц узрасла толькі да 39. Да 1857 г. колькасьць населніцтва вёскі ўзрасла да 413 чалавек, але эпідэмія халеры з 1860 г ізноў забрала больш за палавіну жыхароў. У 1915 г. большасьць з тадышніх 115 сем'яў заляшанцаў падалося ў бежанства ў Расею[4]. У міжваенны пэрыяд Заляшаны прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 531 жыхароў (439 каталікоў, 91 праваслаўных і 1 габрэй; акрамя габрэя ўсе жыхары былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Цісоўка была далучаная да гміны Міхалова. Пасьля 1944 г. Заляшаны першапачаткова знайшліся ў межах БССР, але пасьля канчатковага правядзеньня дзяржаўнай мяжы ў 1947 г. адышлі да Польшчы. У 1946 г. у Заляшанах пражывала 603 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Заляшаны ўваходзяць у склад гміны Міхалова.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.