Міхалова (гміна)
меска-вясковая гміна ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гміна Міхалова (па-польску: Gmina Michałowo) — сельска-гарадзкая гміна ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар — горад Міхалова.
З поўначы гміна Міхалова мяжуе з гмінай Гарадок, з захаду з гмінай Заблудаў Беластоцкага павету, на поўдні з гмінамі Нараўка і Нараў Гайнаўскага павету, а на ўсходзе — зь Сьвіслацкім і Бераставіцкіім раёнамі Гарадзенскай вобласьці (Беларусь).
Remove ads
Гісторыя
Міхалоўская воласьць была створаная ў мяжах Беластоцкага павету ў 1868 г. для адной мясцовасьці Міхалова, калі тут пачалі сяліцца нямецкія асаднікі. Праз 50 гадоў да канца Першай сусьветнай вайны войтамі ў Міхалове былі выключна немцы. Вялікая гміна Міхалова была створаная ў 1918 годзе польскімі ўладамі ў рамках Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Даваенная гміна Міхалова ўключала вёскі: Баршчэва, Глыбокі Кут, Геранімова, Юльянка, Каменны Брод, Казімерова, Кабылянка, Какатова, Крыніца, Курылы, Ляўшы, Майдан, Міхалова, Міхалова-Нязбудка, Масьціскі, Новая Воля, Азяблы, Пенькі, Рахэнталь, Саколя і Верх-Тапаляны. Мясцовасьці з навакольля Ялоўкі прыналежалі ў даваенны час да гміны Ялоўка, а вёскі з паўднёва-заходняй часткі сёньняшняй гміны да гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету. Вёскі з паўночна-ўсходняй часткі сёньняшняй гміны прыналежалі да гміны Галынка Гарадзенскага павету. З 1939 году ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР, а ў 1941—1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга райху. У 1945 годзе абшар фінальна апынуўся ў межах Польшчы, з 1944 г. па 1954 г. і паноўна з 1973 г. існуе як гміна Міхалова. У 1976 годзе ў склад гміны Міхалова была ўключаная гміна Шымкі (існавала ў кароткі пэрыяд 1973—1976 гг.)[3]. З 2009 году, пасьля атрыманьня Міхаловам гарадзкіх праваў, гміна атрымала статус вяскова-гарадзкой.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads