Казімеро́ва (па-польску: Kazimierowo, на мясцовай беларускай гаворцы: Казьмеро́во[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Хуткія факты
Казімерова
польск. Kazimierowo
Thumb
Дата заснаваньня: 1923
Мясцовая назва: Казьмерово
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 191 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′10.000″ пн. ш. 23°35′28.000″ у. д.
Казімерова на мапе Польшчы
Thumb
Казімерова
Казімерова
Закрыць

Побач зь вёскай працякае рака Супрасьль.

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), палякі. Меншую частку насельніцтва складаюць этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[4]).

Гісторыя

Вёска Казімерова пачалася будавацца ў 1923 годзе, калі асаднікі з цэнтральнай Польшчы выкупілі ад уладальнікаў Геранімова невялікі фальварак Казімерова. У міжваенны пэрыяд Казімерова прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. У адрозьненьне ад іншых вёсак Міхалоўскай гміны ў пасьляваенны час Казімерова разрасталася (з 76 чалавек у 1950 г. да 139 у 1990 г.), а не зьмяншалася[5].

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.