From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Гімбуцéне (па-летувіску: Marija Gimbutienė, па-ангельску: Marija Gimbutas, у дзявоцтве Marija Birutė Alseikaitė; 23 студзеня 1921, Вільня — 2 лютага 1994, Лос-Анджэлес, ЗША) — летувіская і амэрыканская археалягіня, антрапалягіня, стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаэўрапейцаў[1].
Марыя Гімбуцене | |
лет. Marija Gimbutienė, англ. Marija Gimbutas | |
Дата нараджэньня | 23 студзеня 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | Вільня |
Дата сьмерці | 2 лютага 1994 |
Месца сьмерці | Лос-Анджэлес |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага, Віленскі ўнівэрсытэт, Цюбінгенскі ўнівэрсытэт |
Занятак | антраполяг, археоляг, даследчык дагістарычнай эпохі, прафэсарка ўнівэрсытэту, гісторык, этноляг |
Навуковая сфэра | археалёгія, антрапалёгія, гісторыя і гендэрныя дасьледаваньні |
Месца працы | Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Лос-Анджэлесе[8] |
Вядомая як | Стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаэўрапейцаў |
Сябра ў | Акадэмія навук Летувы |
Навуковая ступень | Доктарка гістарычных навук |
Бацька | Danielius Alseika[d] |
Маці | Veronika Alseikienė[d] |
Узнагароды | |
Нарадзілася ў Вільні, якая ў той час уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. Паходзіла зь сям’і Даніэлюса Альсейкі (1881—1936), лекара, грамадзкага дзеяча, фальклярыста, аўтара кнігаў па гісторыі і мэдыцыне Летувы і афтальмалягіні Вэранікі Альсейке. Ейная маці была першай летувіскай, якая атрымала дыплём лекаркі-афтальмалягіні. У 1931 г. сям’я пераехала ў Коўну. З 1936 г. прымала ўдзел у этнаграфічных дасьледаваньнях. У 1941 г. выйшла замуж за летувіскага архітэктара Юргіса Гімбутаса[2].
У 1942 г. скончыла гуманітарны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1946 г. абараніла доктарскую дысэртацыю па этналёгіі ў Цюбінгенскім унівэрсытэце (Нямеччына)[2].
З 1949 г. жыла ў ЗША. Працавала і выкладала ў Гарвардзкім і Каліфарнійскім унівэрсытэтах. Праводзіла раскопкі у Югаславіі, Грэцыі і Італіі. У 1981 г. наведала СССР, чытала лекцыі ў Вільні і Маскве[3].
Мела 3 дачкі[1].
У 1993 годзе М. Гімбуцене была ўдастоеная званьня ганаровай доктаркі ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага (Коўна)[2].
Памерла ў Лос-Анджэлесе ў 1994. У тым самым годзе была перапахаваная на Пятрашунскіх могілках у Коўне[1].
Марыя Гімбуцене найбольш вядома курганнай гіпотэзай паходжаньня індаэўрапейцаў, якую яна высунула ў 1956 годзе[5].
Выступала за стварэньне асобнай міждысцыплінарнай вобласьці археаматалёгія, што павінна была абьяднаць археалёгію, тэалёгію, мовазнаўства і этналёгію[6].
Зьяўлялася прыхільніцай існаваньня матрыярхальнага грамадзтва ў старажытнасьці, характарызавала яго як стадыю разьвіцьця з эканамічнай роўнасьцю і мірнымі адносінамі. У працах 1974—1991 гг. сьцьвярджала, што ў нэалітычнай Эўропе склалася мірнае «гінацэнтрычнае» грамадзтва, якое шанавала багіняў-маці. Культуру бронзавага веку і распаўсюджаньне індаэўрапейцаў зьвязвала з надыходам ваяўнічай патрыярхальнай «андракратыі»[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.