From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́ц Бутрымо́вічаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца на беразе ракі Піны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Бутрымовічаў | |
Палац Бутрымовічаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Каардынаты | 52°06′51.68″ пн. ш. 26°06′45.06″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Караль Шыльдхаўз[d] |
Заснавальнік | Мацей Бутрымовіч |
Дата заснаваньня | 1794 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палац Бутрымовічаў | |
Палац Бутрымовічаў на Вікісховішчы |
У 1784—1790 гадох староста пінскі Мацей Бутрымовіч збудаваў палац паводле праекту архітэктара К. Шыльдхаўза.
У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў сярод месьцічаў атрымаў размоўную назву «Мур» праз тое, што вылучаўся з навакольнай драўлянай забудовы.
У 1939 годзе савецкія ўлады адабралі будынак у законных уласьнікаў. Пазьней тут месьціўся Палац піянэраў і школьнікаў.
У 2007—2009 гадох праводзілася рэстаўрацыя помніка. У наш час у ім месьціцца «Палац шлюбу».
Помнік архітэктуры барока з рысамі раньняга клясыцызму. Гэта П-падобны ў пляне будынак з разьвітым цокальным паверхам. Фасады аздабляюцца роўнымі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблемэнту — трыгліфамі і мэтопамі. Эркер, выкружаныя куты і тарцы бакавых крылаў аздабляюцца калёнамі і паўкалёнамі дарычнага ордэра.
Плян анфілядны. 1-павярховую сярэднюю частку будынку займаюць парадныя памяшканьні з авальнай заляй у цэнтры, якая ўтварае эркер з бальконам на галоўным фасадзе. Бакавыя крылы маюць два ўзроўні, у іх знаходзяцца невялікія жылыя памяшканьні ўздоўж калідораў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.