Мацей Бутрымовіч
(1745—1814) падстароста пінскі, пасол на Вялікі Сойм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацей Бутрымовіч (па-польску: Mateusz Butrymowicz; 1745—1814) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[2]. Падстароста, мечнік і лоўчы пінскі, удзельнік Чатырохгадовага Сойму.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Прадстаўнік шляхецкага роду Бутрымовічаў гербу «Тапор», сын Якуба і Настасьсі з Горчакаў. Навучаўся ў Пінскім езуіцкім калегіюме. Падтрымліваў партыю гетмана вялікага літоўскага М. К. Агінскага.
- 1776—1782 гады — паручкік пяцігорскі войскаў Вялікага Княства Літоўскага.
- 1778 год — намінаваны канюшым Пінскага павету.
- 1780 год — мечнік пінскі.
- 1781 і 1786 гады — быў дэпутатум Літоўскага трыбуналу.
- 1783 год — судзьдзя гродзкі, а ў 1785 — падстароста пінскі.
- 1784 год — завершыў будову Мухавецкага і Целяханаўскага водных каналаў.
- 1788 год — абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ў Варшаве.
Уваходзіў у камісію для экзамінаваньня скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінаваньня справы пра абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэньне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы дзеля паляпшэньня стану габрэяў у дзяржаве — зрабіўся сябрам дэпутацыі ў пытаньнях габрэяў. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 траўня; быў сябрам Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[3].
- 1791 год — лоўчы пінскі.
Разам з гетманам М. К. Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будову гасьцінцаў зь Пінску ў кірунках Слоніма і Валыні. У сваім маёнтку Крыстынаў (Пінскі павет) стварыў узорную гаспадарку, разьмясьціўшы яе на асушаных балотах. Заснаваў школу для дзяцей рамесьнікаў і сялянаў. У 1784—1790 гадох у Пінску збудаваў палац у стылі клясыцызму паводле праекту архітэктара Караля Шыльдхаўза.
У шлюбе з Крыстынай Лях-Шырмай меў дачку Юзэфу, сыноў Рычарда і Ксавэрыя.
Паводле мэтрычных зьвестак Мацей Бутрымовіч памёр 20 снежня 1814 году ў маёнтку Крыстынаў пад Лапаціным (Пінскі павет). Пахаваны на мясцовых могілках[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads