старажытнагрэцкі бог мораў From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасэйдон (па-грэцку: Ποσειδών) — бог мораў. Сын Кронаса і Рэі.
Пасэйдон лічыўся заступнікам конегадоўлі і меў мянушку Гіпій (Конны). У яго гонар уладкоўвалі Істмійскія гульні з коннымі рысталішчамі. Культ Пасэйдона быў шырока распаўсюджаны ва ўсёй Грэцыі, асабліва ў прыбярэжнай частцы і на выспах. Яго храмы стаялі на высокіх мысах і пярэсмыках. Сьвятымі жывёламі Пасэйдона былі конь, дэльфін, бык; сьвятым дрэвам — хвоя. Адлюстроўвалі яго магутным мужам, як правіла, з трызубцам у руцэ. У рымлян атаясамляўся з Нэптунам.
Пры нараджэньні быў паглынуты сваім бацькам Кронасам, які баяўся быць зьвергнутым сваімі ж дзяцьмі, але пасьля некалькіх год вернуты малодшым братам Зэўсам, пасьля чаго далучыўся да яго барацьбы з тытанамі. Атрымаўшы перамогу, браты падзялілі здабытую ўласнасьць паміж сабой, у якой Пасэйдон атрымаў уладу над марамі. Паступова Пасэйдон адціснуў старажытных марскіх багоў: Нярэя, Акіяна, Пратэя і іншых. Пасэйдон са сваёй жонкай Амфітрытай і сынам Трытонам жылі ў раскошным палацы на дне мора ў асяродзьдзі нэрэід, гіпакампаў і іншых насельнікаў мора, імчаўся па моры на калясьніцы, запрэжанай даўгагрывымі канямі, з трызубцам, якім выклікаў буры, разьбіваў скалы, выбіваў крыніцы.
Пасэйдон разам з Апалёнам узьвёў сьцены ў Троі, а калі цар Лаамедонт не аддаў ім абяцанага поплатка, наслаў на горад марскіх пачвар, якія елі людзей. У Траянскай вайне ён быў на баку ахейцаў. Затым Пасэйдон перасьледваў Адысея за тое, што той асляпіў яго сына Паліфема. Ударам трызубца Пасэйдон разьбіў скалу і загубіў Аіліда.
Пасэйдон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.