Трытон (міталёгія)
старажытнагрэцкі бог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трытон (па-старажытнагрэцку: Τρίτων) — старажытнагрэцкае божышча[1], вястун глыбіняў[2], сын Пасэйдона і Амфітрыты[3] (у рымлян сын Нэптуна і Саляцыі[4]). Бацька трытонаў.
У часе патопу на загад Пасэйдона ён затрубіў, і хвалі адступілі[5]. Знайшоў ракавіну, выдзеўб яе і затрубіў у часе бітвы з гігантамі, тыя беглі[6].
Бог Трытанійскага возера[7], якое знаходзіцца цяпер у Лібіі[8], спалучаў ў сваім абліччы рысы чалавека, каня і рыбы. Яго выяўлялі з чалавечай постацьцю, замест ног хвасты дэльфінаў[9]; блізка да выявы Дагона[10].
Паказаў арганаўтам, як спусьціць карабель зь мелі і выйсьці з свайго возера ў адкрытае мора; падараваў ім кавалак зямлі, зь якога пасьля ўтварыўся востраў Каліста (Фэра)[8]. У адказ атрымаў ад Ясона трыножнік, седзячы на якім, прарочыў[11]. Альбо Трытон — цар Лібіі, якога наведалі арганаўты, якія прысьвяцілі яму медны трыножнік з надпісам, які быў у жыхароў Эўгеспэрыі[12].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads