From Wikipedia, the free encyclopedia
Расейска-грузінская вайна 2008 году[lower-alpha 1] (па-грузінску: რუსეთ-საქართველოს ომი) — узброены канфлікт паміж Грузіяй, з аднаго боку, і Расеяй, непрызнанымі Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй зь іншага. Пачаўся 7 жніўня 2008 году. 16 жніўня 2008 году прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў перамір’е з Грузіяй[2].
Расейска-грузінская вайна 2008 году | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мапа Грузіі | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Грузія | Расея Паўднёвая Асэтыя Абхазія | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Міхаіл Саакашвілі | Дзьмітры Мядзьведзеў Эдуард Какойты Сяргей Багапш | ||||||||
Страты | |||||||||
Грузія: | Паўднёвая Асэтыя:
| ||||||||
3 ліпеня паўднёваасэтынскія паўстанцы спрабуюць забіць Дзімітрыя Санакоева, кіраўніка Часовай адміністрацыі Паўднёвай Асэтыі. Бомба з дыстанцыйным кіраваньнем выбухнула ў той момант, калі картэж Санакоева праяжджаў паблізу. У выніку выбуху пацярпелі тры паліцыянты, што суправаджалі Санакоева.
29 ліпеня паўстанцкая міліцыя пачынае абстрэльваць вёскі з этнічна зьмяшаным насельніцтвам, якія кантралююцца Грузіяй, у тым ліку тыя, дзе знаходзяцца блёк-пасты грузінскіх міратворцаў. Падчас абстрэлаў выкарыстоўваліся гарматы буйнога калібру (звыш 82 мм), ужываньне якіх забаронена існымі дамоўленасьцямі. Гэты факт афіцыйна прызнаны кіраўніком міратворчых войскаў, расейскім генэралам Маратам Кулахметавым 4 жніўня. Генэрал Кулахметаў 4 жніўня адмыслова згадвае абстрэл вёсак, што знаходзяцца пад грузінскім кантролем, які вёўся 1 ды 2 жніўня з выкарыстоўваньнем артылерыі буйнога калібру. Абстрэлы працягваліся да 7 жніўня — да ўварваньня сухапутных расейскіх войскаў у Грузію.
1 жніўня на поўнач ад Цхінвалі, па дарозе Эрэдвы-Хейці быў падарваны грузавік-пікап, у якім ехалі шэсьць афіцэраў грузінскай паліцыі, у выніку якога былі цяжка параненыя ўсе 6 паліцыянтаў. Выбух быў ажыцьцёўлены дзьвюмя выбуховымі прыладамі, забясьпечанымі дыстанцыйным кіраваньнем. У ноч на 2 жніўня ад абстрэлу пацярпелі чацьвёра грузінаў. У выніку вымушанага агню войскамі Грузіі ў адказ былі забітыя шэсьць і параненыя 15 жыхароў Цхінвалі.
3 жніўня расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра буйнамаштабную мабілізацыю добраахвотнікаў на Паўночным Каўказе, а таксама надрукавалі абяцаньні казакоў разгарнуць войскі з наймітаў у Грузіі. 4 жніўня паўстанцкі ўрад Паўднёвай Асэтыі распачаў эвакуацыю цывільнага насельніцтва з Цхінвалі й тых вёсак, што знаходіліся пад іхным кантролем. 5 ды 7 жніўня па патрабаваньні прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі спэцыяльны пасланьнік Тэмур Якабашвілі двойчы спрабаваў правесьці перамовы з паўстанцамі, але яго запыты былі адхіленыя.
Без узгадненьня зь міжнароднай супольнасьцю расейскія войскі ў ноч на 6 жніўня ўступілі на тэрыторыю Грузіі праз Роцкі тунэль і заявілі, што з гэтага часу расейскія памежныя войскі кантралююць і другі канец тунэлю. На наступны дзень, 7 жніўня спэцыяльны пасланьнік ад Міністэрства замежных справаў Расеі ня здолеў правесьці напярэдадні ўзгодненыя перамовы па спыненьні агню, спаслаўшыся на адмову з боку паўстанцаў, у той жа час працягваўся абстрэл грузінскіх вёсак. Генэрал Кулахметаў пад час сустрэчы ў Цхінвалі зь міністрам ураду Тымурам Якабашвілі паведамляў аб тым, што ён ня мог уступіць у кантакт з паўстанцамі, і што расейскія міратворцы не маглі спыніць іхныя напады.
9 жніўня расейская авіяцыя пачала бамбардзіроўкі гораду Горы. У выніку 60 мірных жыхароў загінулі[10]. 12 жніўня бамбардзіроўкі паўтарыліся. У Горы ўвайшлі расейскія войскі. 22 жніўня, пасьля зьнічтажэньня грузінскіх вайсковых аб’ектаў і тэхнікі, расейцы пакінулі горад[11].
Украіна асудзіла эскаляцыю канфлікту і заклікала Расею тэрмінова вывесьці сваё войска з Грузіі. Таксама ўкраінскае кіраўніцтва папярэдзіла расейскія ўлады аб непажаданасьці для Ўкраіны выкарыстаньня Чарнаморскага флёту Расеі (які тымчасова базуецца ва ўкраінскім месьце Севастопалі), у гэтай вайне.[12] Пазьней, пасьля ігнараваньня Расеяй гэтага патрабаваньня, Украіна забараніла караблям Чарнаморскага флёту Расеі вярнуцца да Севастопалю[13]. Таксама з Украіны ў Грузію для зьбіцьця расейскіх вайсковых самалётаў пастаўляліся зэнітна-ракетныя комплексы «Бук-М1»(en), што абслугоўваліся падчас вайны ўкраінскімі адмыслоўцамі з гораду Балаклея (Харкаўская вобласьць)[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.