вайна між Другой Рэччу Паспалітай і Савецкай Расеяй (1919—1921) From Wikipedia, the free encyclopedia
По́льска-саве́цкая вайна́ — узброены канфлікт паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, Савецкай Беларусьсю, Савецкай Украінай на тэрыторыях, якія належалі Расейскай імпэрыі — Расеі, Беларусі, Латвіі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны ў 1919 — 1921 гадах падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі. У сучаснай польскай гістарыяграфіі мае назоў «Польска-бальшавіцкая вайна». У канфлікце таксама прымалі ўдзел войскі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі; у першай фазе вайны яны дзейнічалі супраць Польшчы, затым часткі УНР падтрымлівалі польскія войскі.
Польска-савецкая вайна (1919—1921) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянская вайна ў Расеі | |||||||||
Польскія акопы ў Беларусі ў час бітвы на Нёмане, кастрычнік 1920 | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Аб’яднаныя Савецкія рэспублікі:[lower-alpha 1] Польрэвкам | Польская Рэспубліка
Украінская НР[lower-alpha 2] | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Міхаіл Тухачэўскі Сямён Будзённы | Юзэф Пілсудзкі Эдвард Рыдз-Сьміглы | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
каля 950 тыс. байцоў каля 5000 тыс. рэзэрв | каля 360 тыс. байцоў каля 740 тыс. рэзэрв | ||||||||
У Расеі, у дакумэнтах таго часу, таксама звалася Польскім фронтам[1].
Пры прасоўваньні Чырвонай Арміі (РСЧА) тэрыторыямі, пакінутымі па эвакуацыі нямецкімі часткамі, у лютым 1919 годзе з сутыкненьняў у Беларусі пачалася савецка-польская вайна.
19 красавіка 1919 году польскія войскі занялі Вільню[2] (заняты ў студзені 1919 годзе чырвонымі часткамі) і ўвесь Віленскі край. 22 красавіка 1919 году Юзэф Пілсудзкі выступіў са зваротам «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім абяцаў ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы беларускага і літоўскага народаў і даць ім права самім вырашаць свой лёс «без якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы». У жніўні 1919 году ўзялі Менск[3]. Склаўшы саюз зь Пятлюрам[4], Пілсудзкі ўвесну 1920 распачаў наступ на Кіеў (заняты польскімі войскамі 7 траўня).
Улетку пачаўся контрнаступ Чырвонай Арміі. Палякі былі змушаныя пакінуць Кіеў. Савецкі контрнаступ ажыцьцяўлялася двума франтамі: Паўднёва-заходні рухаўся на Львоў; Заходні пад камандаваньнем Тухачэўскага прасоваўся па Беларусі і Літве (11 ліпеня Чырвонай Арміяй быў ўзяты Менск, 19 ліпеня — Горадня, 20 ліпеня — Вільня, 1 жніўня — Берасьце). Аднак галоўнай мэтай наступу пад камандаваньнем Тухачэўскага была Варшава.
Устаноўчы сейм Польскай Рэспублікі сфармаваў Раду абароны дзяржавы; якой кіраваў Ю. Пілсудзкі, дзякуючы вялікаму досьведу супрацоўніцтва Пілсудзкага падчас Першай сусьветнай вайны з выведвальнымі органамі Японіі, Аўстрыі і Нямеччыны, і зь іх дапамогай, у Польшчы была створаная магутная служба выведкі і контрвыведкі. Вырашальная роля ў паразе РСЧА належыць падразьдзяленьню польскіх шыфравальшчыкаў, якое ў жніўні—верасьні 1919 году ўзламала шыфры як Дабравольчай арміі, так і РСЧА.
Былі ўзламаныя практычна ўсе шыфры белых і чырвоных, што дало ясную карціну ўсей ваеннай сытуацыі на тэрыторыі Расеі ад Петраграда да Сыбіры, ад Мурманска і да Чорнага мора.
Галоўная нагрузка на шыфравальны аддзел лягла ўлетку 1920 году, калі ён прымаў да 500 непрыяцельскіх радыяграм штомесяц. Напрыклад, у жніўні палякі атрымалі і дэшыфравалі 410 радыёдэпешаў, падпісаных Троцкім, Тухачэўскім, Якірам і Гаем. На іх аснове камандаваньне Войска польскага змагло прыняць правільныя стратэгічныя рашэньні падчас Варшаўскай бітвы, бо ведала апэратыўную інфармацыю аб перасоўваньні кожнага падразьдзяленьня РСЧА[5][6].
Сфармаваная з загартаваных у баях частак, ударная групоўка ў 120 тыс. байцоў пад камандаваньнем Пілсудзкага 13—25 жніўня 1920 году ў бітве за Варшаву раптоўным ударам прадзерла фронт і зайшла ў тылы арміі Тухачэўскага. Чырвонае войска, пацярпеўшы цяжкую паразу, змушана было пачаць адступленьне[7].
У Польшчы «Цуд на Вісьле» (па-польску: Cud nad Wisłą) прыводзіцца як знак «мужнасьці польскіх салдатаў, даўшых адпор Чырвонай Арміі, дзьвінутай бальшавіцкімі правадырамі ў паход за саветызацыю Польшчы».
Ваенны посьпех канчаткова быў замацаваны ў бітве на Нёмане, якая распачалася 20 верасьня 1920 году. Падчас контрнаступу польскія войскі занялі шырокія тэрыторыі Літ-Белу і Латвіі.
Неўзабаве пасьля гэтага меў месца г.зв. бунт генэрала Жэлігоўскага, які, згодна з даручэньнем маршала Пілсудзкага, робіць выгляд, што не падначальваецца загадам ваеннага камандваньня і 9 кастрычніка займае віленскую акругу, што прывяло да ўтварэньня на гэтай тэрыторыі г. зв. Сярэдняй Літвы. Баявыя дзеяньні афіцыйна былі перарваны ў выніку падпісаньня 12 кастрычніка 1920 году ў Рызе дамовы аб перамір’і ў вайне з бальшавікамі. Канчаткова вайна завяршылася з падпісаньнем 18 сакавіка 1921 году мірнай дамовы, якая лягла ў аснову афіцыйных польска-савецкіх адносінаў да пачатку Другой сусьветнай вайны[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.