Люцыян Жалігоўскі

польскі генэрал From Wikipedia, the free encyclopedia

Люцыян Жалігоўскі
Remove ads

Люцыя́н Жаліго́ўскі (1865, фальварак Пераходы, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь[1] — 1947, Лёндан, Ангельшчына) — вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дзяцінства і маладосьць

Люцыян Жалігоўскі быў сынам Густава Жалігоўскага й Уладыславы з Трачэўскіх. 5 кастрычніка 1865 году адбыўся хрост дзіцяці ў Касьцёле Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Солы (Ашмянскі павет, Гарадзенская губэрня; цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь)[1] пад імем Люцыян Мечыслаў Рафал. Хросныя бацькі — капітан 2-га Сафійскага палку Люцыян Мікаш і ўдава Палагея Зданеўская [2].

Бацька Люцыяна Жалігоўскага разам з жонкаю і двума братамі быў высланы ў Сыбір за ўдзел у студзеньскім паўстаньні, адкуль яны не вярнуліся. Люцыян быў выхаваны цёткай Катарынай, якая жыла ў мястэчку Жупраны (Ашмянскі павет; цяпер Ашмянскі раён, Гарадзенская вобл., Беларусь). Тамсама наведваў мясцовую школу, зь якой перайшоў у клясычную гімназію ў Вільні, у якой скончыў 7 клясаў.

Служба ў Войску Расейскае імпэрыі

Па атрыманьні атэстату сталасьці 30 сакавіка 1885 паступіў у школу юнкераў I ступені ў Рызе, дзе рыхтаваліся афіцэры пяхоты Расейскага войску. Скончыў яе ў 1888, атрымаўшы першую афіцэрскую годнасьць. У годнасьці падпаручніка накіраваўся ў 138-ы пяхотны полк у Новачаркаск (вобласьць Войска Данскога, Расейская імпэрыя; цяпер Растоўская вобласьць, Паўднёвая фэдэральная акруга, Расея). Па прыбыцьці да камандзіра палку адмовіўся зь ім выпіць за здароўе цара. Тады камандзір палку адправіў камандзіру дывізіі справаздачу з прапановай аддаць Жалігоўскага пад трыбунал, аднак прызначаны камітэт апраўдаў яго. Камандзіра ж палка адхілілі ад займанай пасады. Праз год Жалігоўскі напісаў успамін: «Я атрымаў ад гэтага інцыдэнту выйгрыш у прадукцыйнасьці ўзьдзеяньня на далейшае жыцьцё: 1) Ён назаўсёды адштурхнуў мяне ад гарэлкі і п'яных людзей. Ён зрабіў мяне адзіночкай. Я павярнуўся да літаратуры і францускае мовы. 2) Я сустрэў Валанскага, які меў уплыў на маё жыцьцё. 3) Я сустрэў украінскую нацыю, Шаўчэнку, Гогаля, песьні, стэпы, шырокі Дняпро»[3].

Браў удзел у расейска-японскай вайне (1904–1905) у годнасьці капітана. Далей служыў у Растове-на-Доне. У 1905 року быў пастаўлены перад судом за свае перакананьні (галоўным чынам этычна-маральныя). Разгляд справы скончыўся апраўдальным прысудам. З 1912 дзейнічаў у кансьпірацыйным Зьвязе Збройнае барацьбы ў Расеі.

Пад час выбуху Першае сусьветнае вайны быў у годнасьці падпалкоўніка камандзірам батальёну. 6 траўня 1915 быў падвышаны да годнасьці палкоўніка й прызначаны камандзірам 261 палка пяхоты.

Вайна за незалежнасьць Польшчы

Калі 9 верасьня 1915 году пачалося фармаваньне польскае адзінкі пры расейскім войску — Польскае брыгады стральцоў, па ўласнай просьбе перайшоў да брыгады, дзе стаўся камандзірам батальёну. У чэрвеню 1916 Польская брыгада стральцоў дасягнула баявое гатоўнасьці і 27 ліпеня 1916 прайшла баявы хрост фарсуючы раку Шчару. У студзені 1917 на базе Польскае брыгады стральцоў распачалася арганізацыя Дывізіі польскіх стральцоў і Жалігоўскі стаў камандзірам 1 палку той дывізіі. У чэрвені 1917 той полк вызначыўся ў баях на галіцыйскім фронце пад Гусятынам.

Па лютаўскай рэвалюцыі ў 1917 у сувязі з ростам рэвалюцыйных настрояў у расейскім войску наступіла рэарганізацыя Дывізіі польскіх стральцоў у 1 Польскі корпус, а палкоўнік Жалігоўскі быў накіраваны зноў у расейскае войска. Хутка, аднак, вярнуўся да яго і стаў камандзірам 1 дывізіі пяхоты. Па выбуху кастрычніцкага перавароту справа дайшла да канфлікту паміж ім і даводцам I Польскім корпусам у Расеі генэралам Юзэфам Доўбар-Мусьніцкім, які выступаў за падтрымку расейскага Часовага ўраду, а Жалігоўскі лічыў, што польскія адзінкі павінныя заставацца нэўтральнымі ў дачыненьні да сытуацыі ў Расеі. У выніку таго канфлікту ўвесну 1918 ген. Доўбар-Мусьніцкі зволіў Жалігоўскага з усіх пасадаў.

Жалігоўскі выехаў тады да Кіева, дзе ўвайшоў у склад Найвышэйшага польскага вайсковага камітэту, які праводзіў размовы з францускай вайсковай місіяй наконт стварэньня польскіх адзінак у Францыі і Расеі. Па атрыманьні дапамогі з боку Францыі распачалося фармаваньне Блакітнае арміі ген. Юзэфа Галера. Жалігоўскі 3 ліпеня 1918 быў прызначаны ген. Галерам камандзірам Польскага Войска на Ўсходзе і ўзьведзены ў годнасьць генэрала падпаручніка.

Сярод створаных тады ў Расеі адзінак паўстала ў 1918 на Кубані 4-я Дывізія польскіх стральцоў, якую ўзначаліў Жалігоўскі.

У красавіку 1919 дывізія ўвайшла ў склад францускага інтэрвэнцыйнага корпусу. У красавіку і траўні 1919 яна праводзіла баі з адзінкамі Чырвонае Арміі і разам з корпусам сыйшоў да Адэсы, скуль перайшоў да Бэсарабіі. 23 траўня 1919 дывізія была зьнятая зь лініі фронту, a потым скіраваная да Польшчы, куды прыбыла ў чэрвені 1919.

У Войску Польскім быў спачатку камандзірам Літоўска-Беларускага Фронту, потым апэрацыйнае групы ў раёне Менску, а таксама камандзірам 10 Дывізіі пяхоты (1919) у Польска-савецкай вайне.

Сярэдняя Літва

Thumb
Думкі Люцыяна Жалігоўскага пра Літву

Ад кастрычніка 1920 камандаваў 1-я Беларуска-літоўскай дывізіяй Польскага войска, у складзе якой пераважалі жаўнеры зь Віленскай губэрні. 8 кастрычніка 1920 г. падняў дывізію на вядомы «бунт» са згоды кіраўніка Польшчы Юзэфа Пілсудзкага (1918—1922), пасьля сустрэчы зь ім у Баранавічах (Наваградзкі павет, Менская губэрня; цяпер Берасьцейская вобласьць, Беларусь)[3]. У выніку бунту 9 кастрычніка 1920 году заняў Вільню і сфармаваў Часовую кіраўнічую камісію Сярэдняе Літвы, якая была абвешчаная як самастойная і незалежная ад Польшчы дзяржава. За часам той апэрацыі "выказаў непаслухмянасьць" Найвышэйшаму правадыру. У рэчаіснасьці гэта была акцыя, ідэя якое належала Юзэфу Пілсудзкаму і мела мэтай далучэньне Вільні да Польшчы праз пасярэдні стан. У тагачаснай складанай палітычнай сытуацыі польскай дзяржаве афіцыйна весьці збройныя дзеяньні было ня вельмі зручна. У кастрычніку 1920 Жалігоўскі атрымаў ганаровае грамадзянства места Варшавы.

« 9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню не польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое. »

—Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

Служба ў Войску Польскім

1 сьнежня 1921 быў падвышаны да годнасьці генэрала паручніка. З 20 лістапада 1921 да 27 лістапада 1925 быў інспэктарам арміі ў Варшаве. Кіраваў працаю Інспэктарату 2-ое Арміі.

31 траўня 1924 Прэзыдэнт Польскае Рэспублікі Станіслаў Вайцяхоўскі на ўнёсак міністра вайсковых справаў, ген. Уладыслава Сікорскага падвысіў яго да годнасьці генэрала броні [4].

27 лістапада 1925 атрымаў пасаду міністра вайсковых справаў у кабінэце Аляксандра Скрынскага. На той пасадзе дапамагаў Пілсудзкаму ў падрыхтоўцы і правядзеньні травеньскага перавароту. Абавязкі міністра выконваў да 10 траўня 1926. За часам рэарганізацыі найвышэйшых вайсковых уладаў далей узначаліў Інспэктарат 2-ое Арміі. Паміж гэтым, ад 18 траўня да 15 ліпеня 1926 узначальваў Ліквідацыйную Камісію створанай Пілсудзкім з мэтамі:

  1. заканчэньня ўсялякіх вайсковых апэрацыяў,
  2. вяртаньне вайсковых аддзелаў, узяўшых удзел у здарэньнях да нармальнага стану,
  3. раззбраеньне цывільных аддзелаў, уцягнутых у падзеі,
  4. урэгуляваньне ўсялякіх стратаў матэрыялу, які фармуе мабілізацыйнае забесьпячэньне войскаў і пакаёвага абсталяваньня аддзелаў, а таксама матэрыяльных стратаў цывільным асобам, пашкоджаных у выніку дзеяньняў,
  5. заспакаеньня вайсковых аддзелаў і афіцэрскага корпусу.

У жніўні 1926 па ўтварэньні Генэральнага Інспэктарату Збройных Сілаў стаў інспэктарам арміі. 31 жніўня 1927 году па ўласнай просьбе сышоў на адпачынак.

Па-за войскам

Thumb
Партрэт Люцыяна Жалігоўскага 1932 року

Пасьля сыходу ў адстаўку, Жалігоўскі пасяліўся ў маёнтку Андрэяў тургельскае гміны віленска-троцкага павету. Браў удзел у палітычным жыцьці, займаўся грамадзкімі і гаспадарчымі справамі. Ад 1928 выконваў функцыі прэзыдэнта Капітулу Ордэну Polonia Restituta. Ад 1929 быў сябрам Трыбуналу Дзяржавы [5]. З 1935 па 1939 быў паслом на Сойм IV (1935 — 1938) і V (1938 — 1939) кадэнцыяў [6]. У 1930 выдаў кнігу Вайна ў годзе 1920. Успаміны і разважаньні.

Быў старшынём камісіі па ўсталёўцы помніку Адаму Міцкевічу ў Вільні. Камітэт ладзіў у 1930 году конкурс, пераможцам якога ў ліпені 1931 году быў абвешчаны Генрык Куна.

25 жніўня 1939 году, непасрэдна перад Другой сусьветнай вайной зьвярнуўся на маршала Сьміглага-Рыдза з просьбаю аб вяртаньні на вайсковую службу, але зварот генэрала застаўся без адказу.

« Генэрал Люцыян Жалігоўскі — маршалу Польшчы. Пане Маршалу! Я даводжу паслушэнства да пана Маршала! Хаця я ёсьць старым чалавекам, але Бог захаваў мае сілы і здароўе, якія буду шчасьлівы ўжыць пана Маршала да барацьбы з вечным ворагам Польшчы. Люцыян Жалігоўскі, генэрал. »

[7]

У верасьнёўскай кампаніі 1939 году непасрэднага ўдзелу не браў. Ноччу зь 7 на 8 верасьня 1939 выехаў з Варшавы да Берасьця з ген. Сасноўскім і двума афіцэрамі ягонага штабу. 9 верасьня ўчатырох пайшоў выехалі ад Берасьця да Перамысьлю праз Уладава, Замасьце, Раву-Рускую і Явораў. Ген. Сасноўскі прыехаў да Перамысьлю ўвечары 9 верасьня, у становішчы генэрала для загадаў Найвышэйшага галоўнакамандуючага з заданьнем вызначэньня фактычнага становішча «Арміі „Малое Польшчы“». 10 верасьня абодва генэралы накіраваліся ў Львоў, дзе Сасноўскі даведаўся, што ён прызначаны камандуючым групай арміяў паўднёвых. Жалігоўскі дапамагаў камандуючаму Паўднёвым фронтам да 13 верасьня, пакуль ген. Сасноўскі ён паляцеў зь Львова ў Перамысьль.

Пасьля капітуляцыі Львова эвакуяваўся праз Румынію ў Францыю, а пасьля яе капітуляцыі — у Вялікую Брытанію. На эміграцыі быў сябрам Лёнданскай Нацыянальнай Рады Польшчы і старшынём яе Вайсковае камісіі, а таксама канцлерам Капітула ордэна Virtuti Militari. Пры гэтым за апошняе пасады быў звольнены ў студзені 1945 году прэзыдэнтам Рачкевічам, бо выказаў нязгоду з узнагародаю ген. Бур-Камароўскага Вялікім крыжам ордэна Virtuti Militari.

« Мы ўсе апэлявалі даўнімі катэгорыямі. Пад словам літвін мы разумелі паняцьце Літвы гістарычнай, Літву вялікіх мэтаў, вялікіх людзей, вялікай ідэі. Мы шанавалі нашыя традыцыі, нават попел Зьніча пад Катэдрай. Нічога з прышласьці не пакінула сьледу, новаяўлены «літвін» аказаўся ворагам… і чакаў прыезду на трон літоўскі — Гагенцолерна, пад імем — о іронія — Міндоўга ІІ. Найбольш перажываў за гэта Маршалак. Чакаў, верыў у людзкое разуменьне і розум. Толькі люднасьць мясцовая адкідала ўсё, што звалася літоўскім. Ніхто не хацеў чуць пра навуку жмудзкай мовы, ніхто не прызнаваў «літоўскага» чыноўніка, і любая кабета не хацела ісьці ў касьцёл, дзе служыў «літоўскі» ксёндз. Чаму мы, адвечныя насельнікі Літвы, мусілі ўнікаць той дарагой для нас назвы, а іншыя людзі, што ня маюць зь Літвой нічога супольнага, — называць сябе літвінамі? »

—Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

Thumb
Магіла Люцыяна Жалігоўскага на Вайсковых могілках на Павонзках

Пасьля вайны, дэкляраваў вяртаньне на радзіму, але ў ходзе падрыхтоўкі да падарожжа памёр 9 ліпеня 1947 году ў Лёндане. Згодна волі нябожчыка, ягонае цела было перавезена ў Варшаву і было пахаванае на вайсковых могілках. Транспарт арганізаваў ген. Станіслаў Татар, выкарыстаўшы гэтую магчымасьць, каб перавезьці да Польшчы захаваныя ў Вялікабрытаніі часткі архіваў Народнага фонду абароны.

Remove ads

Годнасьці

Сям’я

Thumb
герб роду Жалігоўскіх, Бяліна.

У 1907 узяў шлюб з Тацьцянай Пятроўнай, меў зь ёй блізьнятаў Яніну й Тадэвуша.

Узнагароды

Remove ads

Тытулы

Ушанаваньне памяці

Кнігаграфія

  • Lucjan Żeligowski. O idee słowiańska. — Londyn: F. Mildner & Sons, 1941. — 29 с.
  • Lucjan Żeligowski. Zapomniane prawdy. — Londyn: F. Mildner & Sons, 1943. — 43 с.
  • Lucjan Żeligowski. Wojna w roku 1920: wspomnienia i rozważania. — Warszawa: Wydawn. Ministerstwa Obrony Narodowej, 1990. — 157 с. — ISBN 83-11-07841-6

На Беларусі была выдадзеная толькі адна праца Люцыяна Жалігоўскага — Zapomniane prawdy[12][13].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads