унутраная палітыка Другой Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Сана́цыя (па-польску: Sanacja ад лац. sanatio — «аздараўленьне») — назва палітычнага руху, які ўзьнік у сувязі з абвяшчэньнем Юзэфам Пілсудзкім лёзунгу «маральнай санацыі» грамадзкага жыцьця ў Польшчы, высунутага падчас падрыхтоўкі і падчас Травеньскага перавароту 1926 году.
Аснову руху склалі былыя армейскія афіцэры, у якіх карупцыя ў польскай палітыцы выклікала агіду. Санацыя была кааліцыяй розных палітычных сіл з акцэнтам на ліквідацыю карупцыі і скарачэньне інфляцыі.
Галоўнай палітычнай арганізацыяй санацыі быў Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам (1928—1935) (па-польску: Bezpartyjny Blok Współpracy z Rządem Józefa Piłsudskiego (BBWR)), а з 1937 году — Лягер нацыянальнага аб’яднаньня.
У жніўні 1926 году ў Канстытуцыю 1921 году былі ўнесены істотныя папраўкі. Прэзыдэнт атрымаў права датэрмінова распускаць сэйм і сэнат і прызначаць новыя выбары, выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона да моманту зацьвярджэньня або не зацьвярджэньня іх парлямэнтам. Сэйм пачаў працаваць на сэсійнай, а не на пастаяннай аснове. Толькі прэзыдэнт меў права адкрываць і закрываць яго сэсіі. Уводзілася папярэдняя цэнзура прэсы.
Санацыя ўсталявала аўтарытарнае кіраваньне, змагалася з камунізмам, абвяшчала тэзісы пра крызыс дэмакратыі, неабходнасьць моцнай улады і ліквідацыі апазыцыйных партыяў. У цэлым рэжым Пілсудзкага меў правацэнтрысцкі, кансэрватыўна-патэрналісцкі характар.
Прыкладамі барацьбы з апазыцыяй, апрача іншага, былі: стварэньне канцэнтрацыйнага лягеру ў Бярозе-Картускай, Берасьцейскі працэс, абвяшчэньне па-за законам Лягеру вялікай Польшчы, а таксама Нацыянальна-радыкальнага лягеру, абмежаваньня свабоды друку і сходаў.
У красавіку 1935 году, незадоўга да сьмерці Пілсудзкага, у Польшчы была прынятая новая Канстытуцыя, у якую ўвайшлі асноўныя прынцыпы Санацыі: моцная цэнтралізаваная дзяржава з прэзыдэнцкай сыстэмай кіраваньня. Неўзабаве пасьля сьмерці Пілсудзкага рух сутыкнуўся з шэрагам унутраных праблем і рознагалосься. Урэшце ён распаўся на тры асобныя кірункі:
Першы з гэтых кірункаў неўзабаве страціў сваё значэньне, а два іншыя працягвалі барацьбу за ўплыў да пачатку вайны.
Другая сусьветная вайна паклала канец ураду санацыі, але яе дзеячы захавалі значныя сувязі ў эмігранцкім урадзе і яго структурах у Польшчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.