беларускі сьпявак, аўтар песьняў From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Уладзіме́равіч Міхало́к (нарадзіўся 19 студзеня 1972, Дрэздэн, Нямеччына) — беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор; да 2014 году вакаліст і галоўны ідэоляг беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі». Зь верасьня 2014 году — вакаліст гурту Brutto.
Сяргей Міхалок | |
Дата нараджэньня | 19 студзеня 1972 (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Дрэздэн, НДР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | музыкант, паэт |
Гады дзейнасьці | 1990 — цяпер |
Псэўданімы | Худрук, Юзик Килевич і Sergio Durruti |
Жанры | ска-панк панк стэб-рок рэгі |
Інструмэнты | гітара, маракасы, акардэон |
Псэўданімы | Міхалыч, Юзік Кілевіч |
Гурты | Brutto Ляпіс Трубяцкі Саша і Сірожа Крамбамбуля |
Лэйблы | Нікіцін, Саюз, Дзеці Сонца |
Узнагароды | |
Сайт | bruttonostra.com |
Нарадзіўся 19 студзеня 1972 году ў Дрэздэне, НДР. Пасьля жыў у Сыбіры і на Алтаі, у канцы 1980-х гадоў сям’я вярнулася ў Менск. Бацька Сяргея быў вайскоўцам, таму большую частку свайго дзяцінства Міхалок правёў у Нямеччыне. Удзельнічаў у розных конкурсах самадзейнасьці.
Скончыў Беларускі інстытут культуры. У 1990 годзе стаў ініцыятарам стварэньня гурту «Ляпіс Трубяцкі», лідэрам і практычна адзіным аўтарам песень якога зьяўляецца да цяперашняга часу. У сярэдзіне 1990-х супрацоўнічаў з тэатрам «Бамбукі» як рэжысэр, сцэнарыст і актор, пазьней працаваў таксама арт-дырэктарам ў клюбе «Аддис-Абеба» ў Менску.
Ад 2000 году — разам з Аляксеем «Хацонам» Хацкевічам удзельнік комік-дуэту «Саша і Сірожа», у межах якога выступаў у размоўным жанры на ТБ і радыё. У 2005 годзе выпусьціў ў яго межах музычны альбом «Ска-ты!». У 2001 годзе стаў адным з заснавальнікаў творчага аб’яднаньня «Дети солнца». У 2003—2004 гадох актыўна супрацоўнічаў з гуртом «Крамбамбуля». У 2007 годзе падчас канцэртаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» пачаў актыўна выступаць з паэзіяй, напісанай пад псэўданімам Юзік Кілевіч.
У верасьні 2014 году было абвешчана пра спыненьне існаваньня гурта «Ляпіс Трубяцкі», зь якога Міхалок перайшоў у новы праект пад назвай Brutto[1].
У кастрычніку 2011 году пракуратура гораду Менску выклікала позвай Сяргея Міхалка, за абразу беларускіх уладаў, у прыватнасьці, за сьмелыя выказваньні ў адрас дзейнага прэзыдэнта рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас аднаго з інтэрвію расейскім журналістам лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» выказаў рэзкую крытыку ў адрас Лукашэнкі:
Ніякі ён не прэзыдэнт. Ён сабраў вакол сябе «чорныя» брыгады і зладзіў генацыд беларускага народу. Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і, у лепшым выпадку, заслугоўвае справядлівага суду. Але такія злачынцы як Лукашэнка, не пакідаюць сьведак сваіх злачынстваў.[2]
Яшчэ раней, у сакавіку 2011 году, гурт «Ляпіс Трубяцкі» трапіў у «чорны сьпіс»[3] творчых калектываў Беларусі за асуджэньне беларускай улады за разгон акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году[4].
Першая жонка — сьпявачка Алеся Бярулава. Мае сына Паўла ад першага шлюбу. Другая жонка — акторка Купалаўскага тэатру Сьвятлана Зелянкоўская, 13 лістапада 2013 году нарадзіўся сын Макар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.