Зьміцер Падбярэскі

беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зьміцер (Дзьмітры)[1] Альбэртавіч Падбярэскі[2] (нар. 1952, Менск) — беларускі музычны журналіст і крытык, пісьменьнік і тэлевядучы[3][4][5].

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Менску. Выпускнік філялягічнага факультэта БДУ 1974 году[6]. Па заканчэньні ўнівэрсітэта адпрацоўваў два гады настаўнікам, потым быў адміністратарам аб’яднаньня «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм»[6][7].

У 1980-х гадах займаў пасаду старшыні менскага клюбу аматараў джазу[7]. Чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1994 году[8][7], Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 году[7]. З 2011 году адзін з кіраўнікоў лэйбла «Dzida Music»[9].

Чалец журы конкурсных частак польскіх музычных фэстываляў «Noc bluesowa» ў 2000—2005 гадах, «Басовішча» ў 2006—2007 гадах[7], беларускага «Cover King» у 2014 годзе[10].

Вядомы па працы ў выданьнях: сайт «Experty.by»[11], «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода», часопіс «Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара з 2014 году)[12][13]. Пісаў на музычную тэматыку з сярэдзіны 1970-х гадоў для «Знамени юности», «Рабочей смены», «Літаратуры і мастацтва», «Беларусі», «Нашай Нiвы», «Маладосці», «Tuzin.fm», «Клуба и художественной самодеятельности», «Jazz-Квадрата», «Melodie», «Jazz Forum» і іншых газэтаў, часопісаў і сайтаў[14][7].

У 1970—1980-х гадах на «Беларусь 1» вёў перадачы «Сустрэнемся пасьля адзінаццаці», «Тэледыскатэка»[15][7].

У 1990-х гадах вёў перадачу «Музыка тоўстых» на радыё «Беларуская маладзёжная» й яе правапераемніцы «Радыё 101,2» да іх закрыцьця ўладамі[16][7]. У 2000-х вёў перадачы «Мэлёдыя дня» й «Па-за тактам» на радыё «Свабода»[7].

Зьяўляецца аўтарам «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі»[17][18], праца над якою вялася на працягу больш за шэсць год[19]. Першая прэзэнтацыя выданьня прайшла 2 чэрвеня 2008 году ў менскім клюбе «Графіці»[20][21]. Пасьля фаліянт быў прэзэнтаваны на «Славянскім базары» ў Віцебску ў 2009 годзе[22].

Remove ads

Кнігі

  • «Уверцюра: апавяданні і аповесць» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990)[23][24]
  • «Музыка: вопыт, праблемы, рэклама, інфармацыя» (выдавецтва Музычнага таварыства БССР, 1989; рэдактар)
  • «Сола на саксафоне»
  • «Запретная музыка с 30-х годов: толковый словарь терминологии популярной музыки» (1994)
  • «Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский» (выдавецтва «Беларуская навука», 1999; суаўтар)
  • «Саксафон Чынгісхана: апавяданні, аповесці, раман» (выдавецтва «БТН-Информ», 2000)[25][26]
  • «Белорусский ежегодник, 2006: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2006 году» (выдавецтва Віленскага ўнівэрсытэту, 2007; суаўтар)
  • «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» (выдавецтва «Зміцер Колас», 2008)[27][28]
  • «Брыдкія аповеды» (выдавецтва «Каўчэг», 2015)[29]
Remove ads

Ацэнкі

Вецер Мэханічны, сузаснавальнік партала «Tuzin.fm», падчас інтэрвію з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Падбярэскага да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»'[30].

Вікторыя Папова, журналістка «Советской Белоруссии», па выніках прэзэнтацыі кнігі «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» ў 2008 годзе высока ацаніла намаганьні аўтара: «Пра адсутнасьць шоў-бізнэсу ў краіне мы можам „гугнявіць“ гадамі, але вось скласьці даведнік артыстаў у абалонцы „Энциклопедии белорусской популярной музыки“ змог толькі адзін — Зьміцер Падбярэскі»[31]. Высокую ацэнку выданьню далі й прадстаўнікі рок-істэблішмэнту: Аляксандар Кулінковіч, франтмэн гурта «Neuro Dubel», адзначыў, што аўтар прарабіў вялікую й вельмі патрэбную працу як для артыстаў, так і для прыхільнікаў («Такія выданьні вельмі патрэбныя й вельмі карысныя. І іх павінна быць шмат»), Юры Цыбін, арганізатар цырымоніі «Рок-каранацыя», пахваліў зборнік: «Менавіта такія выданьні Беларусі вельмі патрэбныя. Не было яшчэ, каб у гэтай сфэры нешта такое фундамэнтальнае рабілася. Гэта вельмі саліднае выданьне»[32][33].

У 2011 годзе на пытаньне Зьмітра Баяровіча з «Ultra-music.com(be)» пра добрых музычных крытыкаў Павал Сьвярдлоў, рэдактар Эўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Зьмітра Падбярэскага, бо той «варта піша пра музыку»[34].

Асабістае жыцьцё

Жанаты, мае двух сыноў[14].

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads