From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэмінізацыя мовы (фэмінізацыя Nomina agentis) і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове — гэта сукупнасьць моўных захадаў, скіраваных на ўстанаўленьне роўнасьці паміж паламі шляхам стварэньня альбо распаўсюджаньня жаночых формаў назоўнікаў, якія ахопліваюць прафэсіі, грады і заняткі.
Манаграфія мовазнаўцы Паўленкі закранае і разглядае ў цэлай працы пытаньне ўтварэньня фэмінінатываў.[1] Найбольш актыўны пэрыяд фармаваньня фэмінінатываў у беларускай мове ці ў старабеларускай — гэта XVI—XVII стагодзьдзі. Старабеларуская мова не разьвівалася ізалявана, але ў повязі з мовамі суседнімі, таму велічны пласт фэмінінатываў у мове нашых продкаў і расейцаў, а таксама ўкраінцаў, напрыклад, падобны («княгиня», «княжна», «пасербица», «царица» і г. д.). Пры гэтым як мова самастойная яна мела шэраг асаблівасьцяў: так, напрыклад, на ўласнабеларускай і польскай моўнай глебе сфармаваліся гэткія словы як «воеводиная», «братанка», «господарина», «корчмитка», «шинкарка», «папежничка», «выволанка», «старостянка» ды іншыя.
У мовазнаўчых колах можна вылучыць дзьве плыні на прадмет дадзенага пытаньня. Першая — тарашкевіца, асабліва ейная сучасная вэрсія «Беларускі клясычны правапіс», апрацаваная журналістамі і мовазнаўцамі газэты «Наша Ніва», ARCHE і іншымі, якія прытрымліваюцца правілаў і нормаў дарэформнай мовы. Гэтая плынь фэмінізуе назовы пасадаў і прафэсіяў. Так, прадстаўнік гэтай плыні — Ян Станкевіч — спыняўся ў сваіх працах на пытаньні фэмінізацыі назоўнікаў, што абазначаюць пасаду, прафэсію ці тып заняткаў. Альтэрнатыўны граматыст рупіцца аб чысьціні мовы і гаворыць аб натуральнасьці суфіксаў ыц-а, іц-а ў беларускай мове («караліца», «цэсарыца», «царыца», «нямчыца», «жыдзіца», «пранцузіца»)[2].
Другая плынь — афіцыйны беларускі правапіс. Так, напрыклад, у «Стылістыцы беларускай мовы» М. Цікоцкага адзначаецца, што:
«У афіцыйна-дзелавым стылі звычайна ўжываецца толькі форма мужчынскага роду, нават калі ёсьць адпаведная форма жаночага роду… Формы жаночага роду з суфіксам -ш, -к, -іц-а, -ыц-а, -ых-а — уласьцівасьць размоўнага стылю».[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.