ARCHE Пачатак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«ARCHE Пачатак» — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны і літаратурна-мастацкі часопіс. Падпісны індэкс на «Белпошце» 00345. Пазыцыянуе сябе як незалежная трыбуна беларускіх інтэлектуалаў. Адзін з двух беларускіх выданьняў, запрошаных у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».
Remove ads
Гісторыя
Выдаецца з 1998 году, заснавальнік — Андрэй Дынько. Пасаду галоўнага рэдактара займае Валер Булгакаў.
У ліпені 2018 году рэдакцыя выданьня ў інтэрнэт-рассылцы паведаміла, што друк папяровай вэрсіі часопісу можа спыніцца празь недахоп сродкаў[2].
Зьмест
У грамадзка-палітычных пытаньнях прытрымліваецца лібэральнай і празаходняй арыентацыі. Апроч тэкстаў айчынных аўтараў, друкуе шмат перакладаў замежных, пераважна заходніх, палітолягаў і гісторыкаў. У пытаньнях культуры прасоўвае тэзіс пра патрэбу мадэрнізацыі беларускае культуры, але сыстэмнага асьвятленьня гэтыя пытаньні ў часопісе ня маюць. Да зьяваў русіфікацыі ў Беларусі ставіцца адмоўна. У тэкстах ужываецца як клясычны правапіс, гэтак і наркамаўка.
Творы мастацкае літаратуры публікуюцца эпізадычна, вызначанай эстэтычнай канцэпцыі часопіс ня мае, і выбар твораў для публікацыі грунтуецца ў першую чаргу на крытэры прагназуемага грамадзкага рэзанансу і значнасьці твора з гледзішча ідэі мадэрнізацыі. У прыватнасьці, у часопісе надрукаваныя былі пераклады шыракавядомых твораў замежных аўтараў: Льюіса Кэрала, Ўільяма Гібсана, Любка Дэрэша ды іншых. Вялікая колькасьць перакладаў разглядаецца як адметная рыса часопіса.
У асьвятленьні беларускае гісторыі, этна- і нацыягенэзу арыентуецца на сучасныя заходнія канцэпцыі і дэкляруе супрацьстаяньне савецкай спадчыне. Прасоўвае ідэю позьняга, на мяжы XIX і XX стагодзьдзя, фармаваньня беларускае нацыі і скептычна ставіцца да праяваў беларускасьці ў больш раньні пэрыяд.
Remove ads
Крытыка
Крытыкуецца за рэкляму-папулярызацыю[a] антыбеларускага публіцыстычнага[3] твору летувіскага гісторыка Стывэна Крыстафэра Роўэла, дзе прапагандуецца расейска-савецкая шавіністычная гіпотэза летувіскай заваёвы продкаў беларусаў, а таксама ўласьцівы ідэалёгіі расейскаму нацызму наратыў пра «вялікарусаў» і «братніх ім русінаў Украіны і Беларусіі»[b][4].
Заўвагі
- Адказны за выпуск беларускага перакладу Алесь Пашкевіч публічна азначыў гэтую кнігу Роўэла наступным спосабам: «гэта адно з найлепшых дасьледваньняў пачатковага пэрыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага»
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads