італьянска-турэцкі рэжысэр, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэрза́н Эзпэтэ́к (па-турэцку: Ferzan Özpetek; нар. 3 лютага 1959, Стамбул, Турэччына) — італійскі кінарэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік турэцкага паходжаньня[3].
Фэрзан Эзпэтэк | |
Дата нараджэньня | 3 лютага 1959[1] (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, журналіст, оперны рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0654858 |
Сайт | ferzanozpetek.com (італ.) (анг.) |
Фэрзан Эзпэтэк нарадзіўся ў 1959 годзе ў Стамбуле, прыехаў у Італію ў 1976 годзе ў якасьці карэспандэнта турэцкай газэты[4].
Скончыў Рымскі ўнівэрсытэт La sapienza, дзе вывучаў гісторыю мастацтва і кінарэжысуру, затым вучыўся ў Акадэміі драматычнага мастацтва. Працаваў у «Жывым тэатры» Джуліяна Бэка. Пачынаў у кіно асістэнтам рэжысэра. З 1982 года працаваў зь вядомымі італьянскімі рэжысэрамі, такімі як Маўрыцыё Понці, Марка Рызі, Франчэска Нуці. У 1992-93 гадах зьняў некалькі рэклямных кліпаў[5].
Ягонай першай працай у якасьці асыстэнта рэжысэра была карціна «Scusate il ritardo» (1982) Масіма Тройсі, потым карціна «Son contento» Маўрыцыё Понці, у якой ён таксама меў невялікі досьвед у якасьці актора[6].
Посьпех прыйшоў з фільмам «Le fate ignoranti» (Фэерыя непаразуменьня), зьнятым у 2001 годзе. Тэма — падарожжа жанчыны, якая раптоўна аўдавела і якая даведалася, што ейны муж быў у рамане з мужчынам на працягу многіх гадоў. Спачатку яна адмаўляецца ад сустрэчы з палюбоўнікам мужа, якога грае Стэфана Акорсі, каб нарэшце пасябраваць зь ім і далучыцца да ягонага сьвету[7].
Апрача ўсяго піша раманы, якія часта потым сам экранізуе. Аўтар трох раманаў:
Фэрзан Эзпэтэк заўсёды падкрэсьлівае сваю належнасьць да ЛГБТК-супольнасьці.
27 верасьня 2016 г. у зале рады Кампідолья ў Рыме ён пабраўся грамадзянскім партнэрствам з сваім партнэрам Сымонэ Пантэзыльлі, зь якім пражыў разам чатырнаццаць гадоў[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.