From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Пётар Норблін (15 ліпеня 1745 — 23 лютага 1830) — францускі мастак, гравёр і карыкатурыст; заснавальнік жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай, адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.
Школа зрабіла вялікі ўплыў на развіцьцё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плонскі.
Па замове Чартарыйскіх Норблін маляваў партрэты, пэйзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэньне маюць ягоныя замалёўкі жыцьця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовае шляхты, габрэяў, сялянаў. Таксама Норблін быў сьведкам лёсавызначальных падзеяў для гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сойма і паўстаньня 1794 г. Творы пра гэты пэрыяд — «Павешаньне здрайцаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня» — маюць вялікае гістарычнае значэньне.
Ян Пётар Норблін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.