Ёганэс Свэйнсан К’ярваль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёганэс Свэйнсан К’ярваль
Remove ads

Ёганэс Свэйнсан К’ярваль (па-ісьляндзку: Jóhannes Sveinsson Kjarval; 15 кастрычніка 1885, Эфці-Эй, Ісьляндыя — 13 красавіка 1972, Рэйк’явік) — ісьляндзкі мастак.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Thumb
Помнік на магіле К’ярваля

Мастак пры нараджэньні атрымаў імя і імя па бацьку Ёганэс Свэйнсан, рос у вёсцы ў мясцовасьці Боргафіёрдур эйстры (па-ісьляндзку: Borgarfjörður eystri). Вядомасьць як мастаку яму прынесьлі, з аднаго боку, рэалістычныя краявіды Ісьляндыі, з другога боку, творы, напоўненыя містыкай — на палотнах ажываюць героі сагаў, эльфы, тролі. У 1910 годзе ўзяў псэўданім К’ярваль.

Вывучаў мастацтва ў Рэйк’явіку і Капэнгагене, наведваў Італію і Англію. У 1950 годзе пабудаваў літні дом у Остляндзе, які называў К’ярвальсхвамі. У Рэйк’явіку яму прысьвечаны музэй (гл. Музэй К’ярваля).

Пахаваны на могілках у Рэйк’явіку. Яго партрэт разам з адной прац зьмешчаны на банкноце ў 2000 ісьляндзкіх кронаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads