Рэйк’явік
сталіца Ісьляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэйк’я́вік (па-ісьляндзку: Reykjavík) — сталіца і найбуйнейшы горад Ісьляндыі. Насельніцтва складае 120 165 жыхароў (2008). З улікам гарадоў-спадарожнікаў колькасьць насельніцтва сягае да 200 000 чалавек, што складае каля 65% насельніцтва краіны. Горад разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Ісьляндыі, зьяўляецца сэрцам культурнай, эканамічнай і дзяржаўнай дзейнасьці краіны. Лічыцца, што Рэйк’явік стаў першым сталым паселішчам у Ісьляндыі каля 870 году. Гэта адзін з самых чыстых і бясьпечных гарадоў у сьвеце[1][2].
Remove ads
Гісторыя

Ісьляндыя была заселеная нарвэскімі і кельцкімі імігрантамі на працягу канца IX і пачатку X стагодзьдзяў. У адпаведнасьці зь сярэднявечнай «Кнігай пра ўзяцьце зямлі» (па-ісьляндзку: Landnamabók), Інгальф Арнарсан, першы ісьляндзкі пасяленец, пабудаваў сваю фэрму на паўвострвве, дзе цяпер знаходзіцца Рэйк’явік.
Шмат стагодзьдзяў пасьля, каля сярэдзіны XIX стагодзьдзя, маленькі гарадок пачаў вырастаць побач з фэрмай Рэйк’явік дзякуючы каралеўскаму казначэю Скулі Магнусану, вядомаму як «бацька Рэйк’явіку», які заснаваў шарсьцяныя майстэрні ў Рэйк’явіку ў межах сваёй дзейнасьці па мадэрнізацыі ісьляндзкай эканомікі. Гэта паслужыла штуршком да пачатку разьвіцьця Рэйк’явіку як гораду. Статус гораду Рэйк’явік атрымаў у 1786 годзе.
Ісьляндзкі парламент альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi) упершыню сабраўся ў 930 годзе на Палях тынга (Тынгвелір, па-ісьляндзку: Þingvellir) на паўднёвым захадзе Ісьляндыі. У 1798 годзе альтынг быў скасаваны, але ў 1845 годзе адноўлены ў Рэйк’явіку, дзе знаходзілася кіраўніцтва краіны і адміністрацыя. Калі Ісьляндыя дамаглася самакіраваньня, а потым і назалежнасьці ад Даніі, Рэйк’явік зрабіўся сталіцай краіны.
З паскарэньнем эканамічнага прагрэсу ў XX стагодзьдзі рос і Рэйк’явік, але асабліва хуткае разьвіцьцё ён атрымаў у другой палове XX стагодзьдзя.
Remove ads
Клімат
Нягледзячы на тое, што Рэйк’явік знаходзіцца на поўначы Атлянтыкі, клімат у горадзе больш мяккі, чым у многіх іншых мясцовасьцях, што знаходзяцца на такой самай шыраце. Сярэднюю тэмпэратуру ўзімку магчыма параўнаць з тэмпэратурай у Нью-Ёрку. Узімку ў сталіцы Ісьляндыі тэмпэратура рэдка апускаецца ніжэй за −10 °C. Усё гэта дзякуючы цёплай плыні Гальфстрыму.
Клімат субарктычны марскі, зіма мяккая, з адлігамі (сярэдняя тэмпэратура студзеня 0,4 °C) дзякуючы цёплым водам плыні Ірмінгера, лета прахалоднае (сярэдняя тэмпэратура ліпеня 11—12 °С). Колькасьць ападкаў складае 800 мм за год. Вада ў заліве зімой не замярзае. Характэрнымі зьяўляюцца частыя зьмены надвор’я.
Remove ads
Рост гарадзкога насельніцтва
| 1801 | 1860 | 1901 | 1910 | 1920 | 1930 | 1940 | 1950 | 1960 | 1970 | 1980 | 1985 | 1990 | 1995 | 2003 | 2006 | 2008 | 
| 600 | 1450 | 6321 | 11 449 | 17 450 | 28 052 | 38 308 | 55 980 | 72 407 | 81 693 | 83 766 | 89 868 | 97 569 | 104 258 | 113 387 | 116 446 | 118 861 | 
Музэі

- Музэй культурнай спадчыны Ісьляндыі
 - Нацыянальная галерэя Ісьляндыі
 - Ісьляндзкі нацыянальны музэй
 - Музэй К’ярваля
 - Музэй Асмундара
 - Музэй Эйнара Ёнсана
 - Збор рукапісаў Арні-Магнусана
 - Ісьляндзкі музэй фаласаў (заснаваны ў Рэйк’явіку, пасьля перамешчаны ў Хусавік)
 - Нацыянальны парк Тынгвелір
 - Рэйк'явіцкі музэй пад адкрытым небам
 
Тэатры
Адукацыя
- Ісьляндзкая акадэмія мастацтваў
 - Ісьляндзкі ўнівэрсытэт адукацыі
 - Унівэрсытэт Ісьляндыі
 - Унівэрсытэт Рэйк’явік
 
У сталіцы знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Ісьляндыі.
Асобы
- Аляксандра Іварсдотыр — Міс Спорт Сусьвету на конкурсе Міс Сусьвету 2008 ў Ёганэсбургу
 - Арнальдур Індрыдасан — дэтэктыўны пісьменьнік
 - Б’ёрк — сьпявачка
 - Балтасар Кармакур — ісьляндзкі рэжысэр
 - Ёхана Вала Ёўнсдоцір — Міс Ісьляндыя 2007
 - Гальдаўр Кільян Лякснэс — ісьляндзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
 - Эйнар Карасан — ісьляндзкі пісьменьнік
 - Гурт Múm
 - Ёўн Сігурдсан — ісьляндзкі навукоўца, лідэр нацыянальнага руху за незалежнасьць Ісьляндыі
 - Халгрымур Хельгасан — ісьляндзкі пісьменьнік і мастак
 - Хера Б'ёрк — ісьляндзкая сьпявачка
 
Remove ads
Выбітныя месцы Рэйк’явіку
Сымбаль гораду
Хальгрымскірк'я — лютэранская царква. Гады будаўніцтва: 1938—1986
Пэрліны
- Пэрлан
 - У Рэйк’явіку знаходзіцца самы вялікі ў Ісьляндыі батанічны сад — Батанічны сад у Рэйк’явіку.
 - Будынак ісьляндзкага парлямэнту (па-ісьляндзку: Alþingishúsið) — альтынга.
 - Рэйк’явіцкі двор (па-ісьляндзку: Höfði): дом, у якім сустракаліся на саміце Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў у 1986 годзе.
 - Катэдральны сабор Рэйк'явіка
 - Гатэль «Борг»
 - Нацыянальная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка Ісьляндыі
 - Геатэрмальны гарадок Хвэрагердзі
 - Царква Скалхолт
 - Рэйк’явіцкая ратуша (па-ісьляндзку: Ráðhús)
 - Т’ёрнін (Tjörnin): возера ў Рэйк’явіку
 - Ландакоцкірк'я: самы вялікі каталіцкі храм Ісьляндыі
 - Вольная царква ў Рэйк'явіку
 - Хатайгскірк'я
 - Помнік Інгальфу Арнарсану
 
Remove ads
Партнэрскія гарады Рэйк’явіку
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
