Ёзэф Абэль
аўстрыйскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёзэф Абэль (ням. Josef Abel; 22 жніўня 1764, Ашах — 4 кастрычніка 1818, Вена) — аўстрыйскі мастак, які працаваў у гістарычным жанры, ў жанры партрэту ды ў тэхніцы аквафортэ. Лічыцца адным з найлепшых аўстрыйскіх мастакоў свайго пакаленьня.
Remove ads
Біяграфія
Ёзэф Абэль нарадзіўся 22 жніўня 1764 году ў горадзе Ашах (Верхняя Аўстрыя)[8][9] (паводле іншых зьвестак 22 жніўня 1768 году[10]). Бацька Ёган Мэльхіёр Абэль (нар. 1723, Johann Melchior Abel) быў галоўным цесьляром у Ашаху. У 1782 годзе здаў уступныя іспыты ў Акадэмію выяўленчых мастацтваў Вены[11]. Быў адным з найлепшых вучняў. Дырэктарам Акадэміі ў той час быў Гайнрых Фюгер. Ад 1795 да 1796 году працаваў у Польшчы ў маёнтках Адама Казімера Чартарыскага, дзе працаваў у тым ліку для Любамірскіх. У ліку астатніх напісаў «Партрэт сына князя Адама Казімера Чартарыскага» і партрэт паэта Дыянісія Францішка Княжніна[12]. Пасьля вярнуўся ў Вену. Ад 1801 да 1807 вучыўся па дзяржаўнай стыпэндыі Венскай акадэміі ў Рыме, Італія. У 1807 годзе вярнуўся ў Вену[13]. Аўтар шэрагу запрастольных карцін, як то «Сьвяты Эгідый», «Арэст», «Прамэтэй, прыкаваны да Каўказу», «Сакрат», «Уцёкі ў Эгіпет» і інш. Аўтар акварэляў[14]. Таксама пад кіраўніцтвам свайго настаўніка Фюгера расьпісаў заслону ў Венскім Бургтэатры. 8 лютага 1815 году абраны сябрам Акадэміі мастацтваў Аўстрыі, у шэрагах якой заставаўся да сваёй сьмерці ў 1818 годзе. Сям’і ў мастака не было. Ягоная магіла была згубленая ў 1920-м годзе[15]. Творы захоўваюцца ў музэі гісторыі мастацтваў у Вене. Ягоны аўтапартрэт захоўваецца ў венскай Ліхтэнштайнскай галерэі.
Remove ads
Сьпіс працаў
- Антыгона, якая пракланяе калені перад трупам свайго брата[16]
- Гамэр
- Франц II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)
Галерэя
- Сакрат дыктуе сваё завяшчаньне (1800)
- Прыём Клёпштака ў Элізіюме (1803 або 1807)
- Сакрат выкладае сваім вучням (1801 да 1807)
- Прамэтэй, Мэркурый ды Пандора (да 1818)
- Партрэт маладога чалавека ў акулярах (1814)
- Сьмерць Катона Малодшага (1817)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads