Ёзэф Чапэк
чэскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёзэф Ча́пэк (па-чэску: Josef Čapek, 23 сакавіка 1887, Гронаў, Кралаваградэцкі край, — паміж 13 і 15 красавіка 1945 году, канцлягер Бэрген-Бэльзэн) — чэскі мастак, графік, фатограф, кніжны ілюстратар, эсэіст.
Remove ads
Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 23 сакавіка 1887 году ў горным чэскім горадзе Гронаве. Старэйшы брат пісьменьніка Карэла Чапэка. Навучаўся ў пачатковай і сярэдняй школе, затым два гады навучаўся ў Нямеччыне ў школе ткачоў. Пасьля яе заканчэньня ў 1903 на працягу году ён працаваў на заводзе Úpická FM Обэрлендэр.
Увосень 1904 году Ёзэф пераехаў у Прагу, дзе навучаўся ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. Друкаваўся з 1907 разам з братам К. Чапэкам. У 1910—1920-я гг. супрацоўнічаў з газэтамі і часопісамі. У 1912 годзе ў Празе адбылася яго першая выстаўка. Разам з братам Карэлам правёў некалькі гадоў у Парыжы.
У 1930-я гг. Чапэк стварыў шэраг твораў сацыяльна-палітычнай скіраванасьці, пратэстуючы супраць вайны і фашызму. Адразу пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны Ёзэфа арыштавалі нацысты. Пасьля некалькіх гадоў, праведзеных у розных канцлягерах, мастак памёр ад тыфу паміж 13 і 15 красавіка 1945 году ў канцлягеры Бэрген-Бэльзэн.
Імёны братоў Чапэкаў цяпер носяць вуліцы ў Празе і многіх іншых гарадах.
Remove ads
Творчасьць
У выяўленчым мастацтве зьвяртаўся да прыёмаў кубізму, фавізму і прымітывізму. Аўтар жывапісных работ («Чалавек зь мяшком», 1926; цыклі «Агонь», «Мара», абодва 1938—1939), ілюстрацыяў да твораў чэскіх пісьменьнікаў, у т.л. да раманаў К. Чапэка «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924) і ўласных твораў («Аповесьць пра сабачку і кошачку», 1929), антыфашысцкіх карыкатур і інш.
Публікацыі
- Lelio, 1917
- Аповесьць пра сабачку і котачку, 1929
- Stín kapradiny, 1930, раман
- Kulhavý poutník, эсэ, 1936
- Land of Many Names
- Básně z koncentračního tabora, апублікаваная ў 1946
- Adam Stvořitel (Adam the Creator) — з Карэлам Чапэкам
- Dášeňka, čili život štěněte — з Карэлам Чапэкам, ілюстрацыі Ёзэфа
- Ze života hmyzu 1921 — з Карэлам Чапэкам
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads