Ёнас Зыгенталер
швайцарскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ё́нас Зыгента́лер (па-нямецку: Jonas Siegenthaler; нар. 6 траўня 1997 году) — швайцарскі хакеіст, абаронца клюбу «Нью-Джэрзі Дэвілз» з Нацыянальнае хакейнае лігі. Праз маці мае тайскае паходжаньне.
Remove ads
Кар’ера
Запачаткаваў кар’еру абаронца ў родным горадзе ў складзе клюбу «Лаянз Цюрых». Ужо адразу гулец успрымаўся вялікім талентам, але ў 2015 годзе на драфце НХЛ быў абраны «Вашынгтон Кэпіталз» толькі ў другім раўндзе пад агульным 57 нумарам[3]. 30 ліпеня 2015 году Зыгенталер склаў трохгадовы кантракт з сталічным клюбам, але на сэзон застаўся ў Швайцарыі. У сакавіку 2016 году далучыўся да фарм-клюбу Вашынгтону «Гэршы Бэарз»[4]. Сэзон 2016—2017 гадоў зноўку абараняў колеры «Лаянз Цюрых», а ў сакавіку 2017 году яшчэ раз далучыўся да шэрагаў «Гэршы Бэарз». 8 лістапада 2018 году хакеіст быў выкліканы ў «Вашынгтон Кэпіталз» да матчу супраць «Каламбус Блю Джэкетс»[5]. Сваю першую шайбу абаронца закінуў 14 сьнежня ў браму «Караліны Гарыкейнз». За часам сэзону 2020—2021 гадоў Зыгенталер быў абменены ў «Нью-Джэрзі Дэвілз» за права выбару ў трэцім раўндзе драфту НХЛ 2021 году[6]. Спачатку ўлетку 2021 году швайцарац склаў двухгадовы кантракт з «д’ябламі» на 2,25 млн даляраў[7][10], а праз год склаў новую дамову на пяць гадоў на 15 млн даляраў[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads