Ёнчэпінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёнчэпінг (па-швэдзку: Jönköping) — горад у Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, цэнтар лэну Ёнчэпінгу і аднайменнай камуны, на паўднёвым канцы возера Вэтэрну. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 93 797 чалавек.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Магнус I Лядулёс заснаваў Ёнчэпінг у 1284 годзе. У XV стагодзьдзі гэта быў сярэдні горад з насельніцтвам каля 1000 чалавек. У 1612 годзе горад цалкам згарэў. Зноў адбудаваны Ёнчопінг атрымаў каралеўскія прывілеі ў 1614 і 1620 гадах.
Дзякуючы свайму разьмяшчэньню на скрыжаваньні дарог уздоўж рэк Нісану і Лягану, а таксама дарогі паміж ляндскапамі Эстэр’ётляндам і Вэстэр’ётляндам горад з даўніх часоў зьяўляецца гандлёвым цэнтрам. У XIX стагодзьдзі горад вядомы як «горад лібэралаў і запалак». Акрамя запалкавай, ён мае й папяровую мануфактуру, гавань і суднаходзтва на возеры Вэтэрне. Цяпер у склад Ёнчэпінгу ўваходзіць і былы горад Гускварна, дзе разьмяшчаецца фабрыка Husqvarna (вытворчасьць зброі з 1689 г., а цяпер і швейных машынаў, бэнзапілаў, ровараў, матацыклаў, мапэдаў).
Remove ads
Славутасьці

- Царква Сафіі (1888)
- Дом, у якім нарадзіўся Даг Гамаршэльд
- Музэй запалак
- Музэй птушак
- Музэй радыё
Асобы
- Агнэта Фэльтскуг — сьпявачка ў гурце ABBA
- Ніна Пэрсан — сьпявачка (The Cardigans, A Camp)
- Даг Гамаршэльд — дыплямат
- Фрэдрык Нэй — заснавальнік The Pirate Bay
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads