Гускварна

раён Ёнчопінгу (Швэцыя) From Wikipedia, the free encyclopedia

Гускварна
Remove ads

Гускварна (па-швэдзку: Huskvarna) — былы горад у Швэцыі, з даўніх часоў злучаны зь Ёнчэпінгам, з 1970 году — у складзе аднайменнай камуны. Знакаміты сваімі садамі й індустрыйнымі традыцыямі: у 1689 годзе тут была заснаваная фабрыка зброі «Husqvarna», якая сёньня вырабляе, між іншым, швейныя машыны, бэнзапілы, ровары, матацыклы й г. д. Іншымі значнымі прадпрыемствамі Гускварны зьяўляюцца «Saab Training Systems» і «Carlfors Bruk».

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Назва Гускварны паходзіць ад ракі Гусану (па-швэдзку: Husån) і млыну (па-швэдзку: Kvarn), які стаяў на яе беразе. Канчатак «а» — дыялектны. У сваю чаргу назва ракі паходзіць ад Румляборскага замку, літаральна «Дом Румляборскага замку» (па-швэдзку: Rumlaborgs hus), які знаходзіўся на беразе ракі.

Асобы

  • Б’ёрн Аўсэліюс — швэдзкі сьпявак, гітарыст, паэт і пісьменьнік

Спорт

Хакейны клюб HV 71 (скарочана ад «Husqvarna Vätterstad 1971») — неаднаразовы чэмпіён Швэцыі, у тым ліку сэзонаў 2007/2008 і 2009/2010.

Вонкавыя спасылкі

Гускварнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads