Івана Бакера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́на Баке́ра Масіяс (па-гішпанску: Ivana Baquero Macias) (11 чэрвеня 1994, Барсэлёна) — гішпанская кінаакторка. Выканала галоўную ролю ў фільме «Лябірынт Фаўна» (2006). За гэтую ролю Івана артымала пяць кінапрэмій, у тым ліку гішпанскую «Гоя» і прэмію «Сатурн» як найлепшай маладой акторцы. Івана Бакера выканала некалькі другарадных роляў у кіно да сваёй ролі ў «Лябірынце Фаўна». Самая вялікая роля была ў фільме «Хрупкасьць» (2005), дзе яна зьнялася разам з Калістай Флокхарт і Рычардам Роксбургам. Яна была выбраная з прыкладна 1000 дзяцей, якія праходзілі кастынг на ролю ў фільме «Лябірынт Фаўна». Дэль Тора сказаў, што калі ён убачыў яе кучаравыя валасы, ён зразумеў, што яна выдатна падыходзіць на гэтую ролю. Паводле першапачатковага сцэнару Афэліі павінна было быыь 8 гадоў, але сцэнар быў спэцыяльна перапісаны для Бакера, якой у той момант было 11 гадоў. У наступным фільме Бакера «Жонка анархіста» (анг. The Anarchist’s Wife, 2008) дзеяньне зноў адбываецца ў часы Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Яна грае другарадную ролю Паломы, дзяўчынкі ва ўзросьце 15 гадоў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Івана Бакера — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Івана Бакера (анг.) на сайце IMDb
![]() |
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads