Іван Саракавік

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Аляксандравіч Саракавік (нар. 1944, Гарадзея) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1984).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут. У 1971 годзе атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук, у 1984 годзе — годнасьць дацэнта. У 1982—2006 гадох — начальнік катэдры, прафэсар катэдры Акадэміі МУС Беларусі, пазьней прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, сацыяльна-гуманітарных і гісторыка-прававых дысцыплін Акадэміі кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 1976 г. узнагароджаны ордэнам Працоўнаг8а Чырвонага Сцяга, у 1980 г. — Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя Беларусі, гісторыя дзяржавы і права Беларусі, міліцыя ў механізме дзяржавы, праблемы моладзі, міжнацыянальных адносін.

Мае больш за 350 публікацыяў, сярод якіх манаграфіі і навучальныя дапаможнікі[1].

Remove ads

Асноўныя публікацыі

Манаграфіі: Міліцыя ў механізме савецкай дзяржавы.1964-1991 гг. На матэрыялах БССР. У 2 ч. 2018, 2019; Гісторыя органаў унутраных спраў Беларусі: храналагічны даведнік: навук.выданне. 2003; Кіраванне міліцыяй (на матэрыялах БССР). 2007; Руководство воспітательным процессом в ЛКСМ Беларусі. 1966—1991. 2013; Особенності становленія государственності Беларусі на советской основе і подготовка Констітуціі 1927 г. 2020; Станаўленне і развіццё акадэмічнай юрыдычнай навукі ў Беларусі. 2023 і інш

Дапаможнікі: Беларусазнаўства. У 2 ч. 1999, 2001; Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. 2006, 2009; Станаўленне і развіццё юрыдычнай навукі і адукацыі ў Беларусі.2013; Сучасныя праблемы, гісторыя і метадалогія юрыдычнай навукі (савецкі перыяд). 2019; Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. У 2 ч. 2020, 2021; Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: схемы, табліцы, тлумачэнні. 2022 і інш.

Remove ads

Летувізацыя

Пагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым[2], што «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва»[3][4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads