Нясьвіскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нясьвіскі раён
Remove ads

Нясьві́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 862,75 км²[3]. Насельніцтва на 2018 год — 39 022 чалавекі[4]. Адміністрацыйны цэнтар — места Нясьвіж. Кіраўніцтва раёнам ажыцьцяўляе Нясьвіскі раённы выканаўчы камітэт. Ад верасьня 2024 году старшыня Нясьвіскага раённага выканаўчага камітэту Андрэй Ратамскі[5].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Клецкім, Капыльскім, Стаўпецкім раёнамі Менскай вобласьці, Карэліцкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.

Працягласьць з поўначы на поўдзень складае 25 км, з захаду на ўсход — 38 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Паўночная частка раёну разьмяшчаецца ў межах Стаўпецкай раўніны, паўднёвая — на Капыльскай градзе. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 230 м на поўдзень ад Нясьвіжу.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,4 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 630 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 195 дзён.

Лясы (12% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя.

Гідраграфія

Найбуйнейшыя рэкі — Вуша і Тур’я (басэйн Нёману), Лань з Цапрай (басэйн Прыпяці).

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 43,5 тыс. чалавек; 2009 год — 41 618 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 39 206 чалавек[7]; 2017 год — 39 142 чалавекі[8]; 2018 год — 39 022 чалавекі[4]

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну. Рыбная гаспадарка «Альба».

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай (тарфяны), швацкай, тэкстыльнай, па першаснай апрацоўцы льну, мэблевай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Берасьце, аўтамабільныя дарогі Баранавічы — Асіпавічы, Нясьвіж — Наваградак, Нясьвіж — Клецак.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл (1773) і сядзіба (канец ХVIII — пачатак XIX ст.) у в. Вялікая Ліпа, Сьвята-Крыжаўзьвіжанская царква (1915) у в. Вялікая Лысіца, Спаса-Праабражэнская царква (1808) у м.-ку Гарадзея, сядзібны будынак (XIX ст.) у в. Заазер’е, сядзібна-паркавы комплекс (2-я палова XVIII — пачатак XIX ст.) у в. Завушша, Сьвята-Дабравешчанская царква (канец XIX ст.) у в. Кунаса, Сьвята-Пакроўская царква (1842) у в. Лань, Сьвята-Мікалаеўская царква (XIX ст.) у в. Мацылёўшчына, сядзібны будынак (сярэдзіна XIX ст.) у в. Новы Сноў, палацава-замкавы комплекс князёў Радзівілаў (XVI—XVIII стагодзьдзі), Ратуша (XVI ст.), Слуцкая Брама (XVI ст.), Фарны касьцёл (XVI ст.), кляштары бэнэдыктынак (XVIІ ст.) і бэрнардынцаў (XVIІ ст.), Дом на Рынку (XVIІІ ст.) у месьце Нясьвіж, Сьвята-Георгіеўская царква (1834) у в. Астраўкі, касьцёл (XIX ст.) у в. Салтанаўшчына, касьцёл (XVIІІ ст.) і Казьма-Даміянаўская царква (XVIІІ ст.), палацава-паркавы ансамбль (пач. XIХ ст.) у в. Сноў.

Remove ads

Асобы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads