Іван Шчэрба
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба (нар. ў 1956, в. Паднеўкі Барысаўскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі (2009—2012).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Паднеўкі Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі.
З 1974 году — працаўнік саўгасу, пасьля служба ў войску.
У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спэцыяльнасьць — таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі).
1980—1985 — праца на прадпрыемствах Мінгандлю БССР.
1985—1993 — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.
1993—2005 — намесьнік начальніка ўправы зьнешнеэканамічных сувязяў, начальнік управы транспартнай палітыкі, начальнік аддзелу транспартнай палітыкі, начальнік управы дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзелу транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.
У 2002 г. скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (спэцыяльнасьць — дзяржаўнае кіраўніцтва).
2005—2006 — начальнік управы транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 30 сьнежня 2006 году — намесьнік міністра транспарту і камунікацыяў.
З 26 чэрвеня 2009 году — міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.
27 студзеня 2011 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads