Івянецкая сынагога

From Wikipedia, the free encyclopedia

Івянецкая сынагога
Remove ads

Івянецкая сынагога — драўляная сынагога ў Івянцы Валожынскага раёну Менскае вобласьці. Адна з чатырох захаваных драўляных сынагогаў на тэрыторыі Беларусі (Івянец, Турэц, Лепель, Буцькавічы)[1].

Сынагога
Івянецкая сынагога
Thumb
Сынагога ў Івянцы
КраінаБеларусь
МястэчкаІвянец
КанфэсіяЮдаізм
Дата заснаваньня1912
Івянецкая сынагога на Вікісховішчы

Узьведзеная ў 1912 годзе. Сынагога ўяўляе сабой прастакутны будынак плошчаю 300 м2. Да сярэдзіны 60-ых гг. ХХ стагодзьдзя там засядала мясцовая ўлада — быў райвыканкам, потым дом культуры: сьпявалі, танчылі, чыталі лекцыі, у тым ліку й на атэістычныя тэмы. У 2005 годзе на сьценах будынку былі выяўленыя старыя фрэскі. Па аўтарытэтным сьведчаньні архітэктара Аляксея Яроменкі, гэта была адзіная на сёньня вядомая ў Беларусі выява Арон-а-Кодэша ў тэхніцы ілюзорны грызайль. Пасьля рамонту будынка фрэскі зноў зафарбавалі, але захаваліся здымкі. Дахавая канструкцыя трымаецца на двух велізарных суцэльных брусах-бэльках перасекам 40 х 40 см. Калісьці іх падтрымлівалі слупы бімы. У 2010 годзе сынагога была перададзеная юдэйскаму рэлігійнаму аб’яднаньню[1].

Паводле слоў старшыні супольнасьці Юрыя Дорна, у будынку плянавалі стварыць музэй гісторыі й культуры габрэяў Заходняе Беларусі, але для гэтага не хапае ані экспанатаў, ані сродкаў. Будынак пачалі рамантаваць, але працы хутка скончыліся[1].

У дадзены момант у будынку знаходзіцца крама будаўнічых матэрыялаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads