Івянецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Івяне́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Івянец (не ўваходзіць у склад савету).
Remove ads
Гісторыя
27 сакавіка 1959 году створаны Зарэчанскі сельсавет у складзе Івянецкага (з 17 красавіка 1962 году — Валожынскага, з 25 сьнежня 1962 году — Стаўпецкага[1], з 6 студзеня 1965 году — Валожынскага[2]) раёну Маладэчанскай (з 20 студзеня 1960 году — Менскай) вобласьці.
1 кастрычніка 1973 году сельсавет перайменаваны ў Івянецкі.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Асінаўка, Баброўнікі, Баравікоўшчына, Баяршчына, Врублёўшчына, Галабурды, Галімцы, Гуды, Курдуны, Макасічы, Мешкуці, Ойцінава, Падневічы, Петрусоўшчына, Пральнікі, Суднікі, Часнакі, Шэлеўшчына, Юзафіна — ліквідаванага Пральніцкага сельсавету[3].
28 лістапада 2014 году ліквідаваныя вёскі Абрамаўшчына, Войткаўшчына і хутар Мельцінова[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1 лістапада 2018 году — 3126 жыхароў, 1356 двароў[5]
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads