Ігар Бузоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Іванавіч Бузоўскі (нар. 10 ліпеня 1972, в. Кашалева, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2014—2016 гадох, намесьнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2018—2024 гадох, рэктар Акадэміі кіраваньня з 2024 году. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.
Remove ads
Біяграфія
У 1993 годзе скончыў Менскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню па спэцыяльнасьці «Сацыяльны пэдагог — псыхоляг».
У 1993—1994 гадох праходзіў службу ў афіцэрскім складзе арміі. У 1994—1998 гадох працаваў у Цэнтры пазашкольнай працы ўправы адукацыі Наваградзкага раёну (пэдагог-псыхоляг, загадчык адзьдзелу сацыяльна-пэдагагічнай і псыхалягічнай працы). У 1998—2002 гадох працаваў на кіруючых пасадах у моладзевых грамадзкіх арганізацыях і аб’яднаньнях. У 2002—2003 гадох намесьнік генэральнага дырэктара Дырэкцыі прамаціраваньня Белтэлерадыёкампаніі.
У 2003—2005 гадох другі сакратар Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2005 годзе скончыў Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й муніцыпальнае кіраваньне».
У 2005—2010 гадох дарадца-кансультант, галоўны дарадца Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010—2014 гадох першы сакратар Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Са сьнежня 2014 году намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У сьнежні 2016 году вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.
Чалец рад спэцыяльных фондаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.
У 2012 годзе абраны чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня.
У сакавіку 2017 году прызначаны кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску. З чэрвеня 2018 году намесьнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
13 чэрвеня 2024 году прызначаны рэктарам Акадэміі кіраваньня[2].
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Пашаны (2016),
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
- ганаровая грамата Савету міністраў Рэспублікі Беларусь (2020),
- ордэн сьвятога роўнаапостальнага князя Уладзімера ІІ ступені,
- падзяка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,
- падзяка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы,
- юбілейныя мэдалі.
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
6 лістапада 2020 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3][4], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[5] й Канады[6]. Пры ўвядзеньні санкцыяў Рада Эўрапейскага зьвязу адзначыла, што Бузоўскі як намесьнік міністра інфармацыі адказваў за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці за рашэньне Міністэрства інфармацыі пра спыненьне доступу да незалежных вэб-сайтаў і абмежаваньне доступу ў Інтэрнэт у Беларусі(be) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў якасьці інструмэнта рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці, мірных дэманстрантаў і журналістаў[7].
24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], а 11 сьнежня — і Швайцарыя[9].
Сям’я
Жанаты, мае сына.
- Бацька — Іван Іванавіч Бузоўскі, палкоўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь[10].
- Маці — Вера Бузоўская, рахункавод[10].
- Сястра — Вольга Іванаўна Бузоўская, эканаміст[10].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads