Ігар Капылоў
беларускі мовазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Ляво́навіч Капыло́ў (нар. 16 ліпеня 1967) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філялягічных навук, спэцыяліст у галіне анамастыкі.
Remove ads
Біяграфія
У 1991 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пачаў працаваць у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1996 годзе скончыў асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
Прайшоў шлях ад стажора-дасьледніка да дырэктара Інстытуту мовазнаўства. Старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасьць
Мае больш за 80 публікацыяў, сярод якіх манаграфіі, слоўнікі, даведнікі, навучальныя дапаможнікі і навуковыя артыкулы. Некаторыя манаграфіі і артыкулы публікаваліся ў Нямеччыне, Польшчы, Расеі і Ўкраіне.
Браў удзел у стварэньні «Слоўніка мовы „Нашай Нівы“» і тапанімічных даведнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Супольна з катэдрай гісторыі беларускай мовы БДУ падрыхтаваў праект «Сучасная сыстэма беларускіх прозьвішчаў: склад, асаблівасьці напісаньня, словаўтварэньня, скланеньня і трансьлітэрацыі»[1].
Нааднаразова зьвяртаў увагу на тое, што навуковая супольнасьць ня прыняла летувіскіх этымалёгіяў імёнаў ліцьвінаў[2][3][4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads