Ігар Луцкі
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Уладзімеравіч Луцкі (нар. 1972, Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020—2021), намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2021–2024), кіраўнік АНТ з 2024. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу ды санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краін.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1994 годзе і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце ў 2000 годзе.
У 1995—2000 гадах працаваў у Міністэрстве па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — дарадчык-кансультант, намесьнік загадчыка аддзелу інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі прэзыдэнта, у 2002—2004 гадах працаваў у апараце Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 2004—2006 гадах — намесьнік дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прафсаюзнага «Новага радыё», у 2008—2014 гадах — першы намесьнік дырэктара БелТА.
У 2014—2018 гадах — першы намесьнік міністра інфармацыі, у 2018—2020 гадах узначальваў Сталічнае тэлебачаньне (СТБ).
4 чэрвеня 2020 году прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 5 красавіка 2021 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2].
Луцкі зьяўляецца сябрам Савета Рэспублікі 8-га скліканьня, па гэтай прычыне ён пакінуў пасаду намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі ў красавіку 2024 году[3]. 13 чэрвеня 2024 году прызначаны кіраўніком тэлеканалу АНТ[4].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[5], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[6], 22 сакавіка — Швайцарыя[7], 21 чэрвеня — Канада[8]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads