Ігар Палуян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Іванавіч Палуян (нарадзіўся ў 1962 годзе) — беларускі дыплямат, лацінаамэрыканіст, перакладчык.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1962 г. у Менску. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моваў у 1984 г. (цяпер Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт — МДЛУ). Служыў ваенным перакладчыкам з 1984 г. (Кыргыстан, Казахстан, Нікарагуа, Украіна). На дыпляматычнай службе з 1994 г.
Працаваў ва ўпраўленьні інфармацыі і гуманітарных сувязяў, кіраваў прэс-службай, аддзелам Лацінскай Амэрыкі МЗС. Зь лістапада 1999 г. да лістапада 2002 г. быў дарадцам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Аргентынскай Рэспубліцы (з акрэдытацыяй ў Рэспубліцы Чылі і Ўсходняй Рэспубліцы Ўругвай). 30 сьнежня 2002 г. быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба[1]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 18 красавіка 2008 г.[2]. Кансультант, намеснік начальніка ўпраўленьня Амэрыкі МЗС.
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор з 2 траўня 2014 г.[3], Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калюмбія, Рэспубліцы Нікарагуа і Рэспубліцы Панама па сумяшчальніцтве з 14 кастрычніка 2014 г.[4] 12 верасня 2019 году быў вызвалены з гэтых пасад[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads