Ігар Тыманюк
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Тыманю́к (нар. 31 сакавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Сатурн».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 2011 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць менскага «Дынама» (2:3). Пазьней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У першай палове сэзону 2016 году трывала выходзіў у пачатковым складзе дынамаўцаў на пазыцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў асноўным складзе, толькі ў канцы сэзону, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў пачаў зьяўляцца на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
У лютым 2017 году выправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, гішпанскі, ужо ня трапіў. Пазьней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў каманды[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з узбэцкім клюбам «Машал»[5]. У студзені 2018 году прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію і лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу[6]. У якасьці трывалага гульца першага складу дапамог мазырчукам атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У лютым 2019 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[7], дзе таксама гуляў у пачатковым складзе, дзе разам з клюбам прасунуўся ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[8]. У лютым 2020 году зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў мазырскі клюб[10]. У студзені 2023 году падпісаў пагадненьне зь берасьцейскім «Дынама»[11]. У студзені 2024 году скасаваў кантракт з клюбам[12], пасьля чаго падтрымліваў форму зь «Нівай». У лютым 2024 году пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшынай» і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[13], дзе быў адным зь лідэраў каманды. У лютым 2025 году склаў аднагадовы кантракт з «Слуцкам»[14][15]. Улетку працоўная ўгода з клюбам была скасаваная на ўзаемную згоду бакоў[16]. Неўзабаве пасьля гэтага прыяднаўся да клюбу з чацьвертага дывізіёну чэмпіянату Расеі клюбу «Сатурн»[17].
Міжнародная
10 жніўня 2016 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Малдовы (1:1).
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads