Ігар Фісенка
беларускі дыплямат і праўнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Валянці́навіч Фісе́нка (нар. 1970, Масква, цяпер Расея) — беларускі дыплямат і праўнік.
Сын палітыка і дыплямата Валянціна Фісенкі. Кандыдат юрыдычных навук.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1992—1994 гадах працаваў у кансультантам і вядучым спэцыялістам управы прававога забесьпячэньня вонкавых сувязяў Міністэрства юстыцыі Беларусі. У 1993 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін па спэцыяльнасьці правазнаўства. У 1994—2001 гадах быў 2-м сакратаром, начальнікам аддзелу і намесьніка начальніка дамоўна-прававой управы Міністэрства замежных справаў Беларусі. З 2001 году да 16 ліпеня 2005 году быў дарадцам-пасланьнікам пасольства Беларусі ў Бэльгіі[1] і намесьнікам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Эўрапейскіх супольнасьцях і АПАД. У 2005—2008 гадах працаваў начальнікам управы міжнародных арганізацыяў МЗС Беларусі.
14 жніўня 2008 году прызначаны амбасадарам у Эгіпце і пастаянным прадстаўніком пры Лізе арабскіх дзяржаваў[2]. 22 студзеня 2010 году стаў дадаткова амбасадарам у Амане па сумяшчальніцтве[3]. Быў таксама амбасадарам у Альжыры і Судане па сумяшчальніцтве. З усіх гэтых пасадаў стаў адстаўлены 10 верасьня 2013 году[4].
Зь 2013 году стаў начальнікам галоўнай консульскай управы МЗС Беларусі. 15 студзеня 2019 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. 16 траўня 2019 году па сумяшчальніцтве стаў амбасадарам у Манака і Партугаліі.12 лістапада 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 438 аб вызваленьні Ігара Фісенкі ад пасады амбсадара Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Манака і Партугаліі. Пры гэтым Ігар Фісенка захаваў паўнамоцтвы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы (Францыя)[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads