Сяргей Міхневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Іванавіч Міхневіч (нар. 1 кастрычніка 1958) — беларускі дыплямат. Доктар эканамічных навук.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Эгіпет, Прэзыдэнт ...

Скончыў Маскоўскую вышэйшую тэхнічную вучэльню імя М. Э. Баўмана (1982). У 1992 годзе з чырвоным дыплёмам скончыў Усесаюзную (усерасейскую) акадэмію зьнешняга гандлю.

Працаваў інжынэрам філіялу Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту транспартнага машынабудаваньня (г. Дарагабуж, Смаленскай вобласьці, СССР), Цэнтральнага канструктарскага бюро «Пеленг» на «Беларускім оптыка-мэханічным аб’яднаньні», майстрам, начальнікам вытворча-дыспэтчарскага бюро корпуса зборкі і выпрабаваньняў аўтамабіляў Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ).

На дыпляматычнай службе ў сыстэме Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 1992 году. Займаў пасады другога сакратара, дарадніка аддзелу міжнародных эканамічных адносін, намесьніка начальніка ўпраўленьня міжнародных эканамічных адносін МЗС, першага сакратара, дарадніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, намесьніка Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, начальніка ўпраўленьня зьнешнегандлёвай палітыкі, намесьніка дырэктара дэпартамэнта каардынацыі зьнешнеэканамічнай дзейнасьці МЗС.

6 сьнежня 2002 году прызначаны амбасадарам у Арабскай Рэспубліцы Эгіпет [1]. 5 траўня 2006 стаў дадаткова амбасадарам у Судане па сумяшчальніцтве [2], а 26 лютага 2008 году — таксама й Пастаянным прадстаўніком пры Лізе арабскіх краінаў па сумяшчальніцтве [3]. Адстаўлены з усіх гэтых пасадаў быў 14 жніўня 2008 [4].

Мае дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланьніка другой клясы, 3-ю клясу службоўца дзяржаўнага апарату.

Зьяўляецца аўтарам больш за 55 навуковых прац, уключаючы некалькі манаграфіяў. Навуковая спэцыялізацыя — «Сусьветная эканоміка».

Валодае ангельскай і францускай мовамі. Жанаты, мае дзьвюх дачок.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads