Валянцін Фісенка

беларускі і савецкі палітык і дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянці́н Мікала́евіч Фісе́нка (1934; Таганрог, цяпер Растоўская вобласьць, Паўднёвая фэдэральная акруга, Расея — 2016[2]) — беларускі і савецкі палітык і дыплямат, выкладчык гістарычнага факультэту і факультэту міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат юрыдычных навук (1979).

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1960 г. скончыў заходні факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін (МДІМЗ). У 1960—1991 гг. працаваў у Міністэрстве замежных справаў СССР у Маскве (Расейская СФСР), дзе ў 1970 г. нарадзіўся яго сын Ігар, і затым у сакратарыяце аддзяленьня ААН у Жэнэве (Швайцарыя). У 1979 г. скончыў асьпірантуру па спэцыяльнасьці міжнароднае публічнае права ў Дыпляматычнай акадэміі МЗС СССР, дзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю пад назовам «Статус змагароў за нацыянальнае вызваленьне ў сучасным міжнародным праве».

З 2 верасьня 1991 году быў прадстаўніком БССР у Камісіі сацыяльнага разьвіцьця ААН [3].

З 26 кастрычніка 1992 да 13 ліпеня 1994 году быў чальцом калегіі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь[4][5].

13 красавіка 1994 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, яму быў прысвоены дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца[6]. Вызвалены з гэтай пасады быў 10 сакавіка 2000[7].

З 2000-х гг. выкладаў на гістарычным факультэце і факультэце міжнародных адносін БДУ.

Бацька Ігара Фісенкі.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Фисенко, В. Н. Правовой механизм ОБСЕ: курс лекций / В. Н. Фисенко. — Минск: БГУ, 2004.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads