Ігар Халадкоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Халадкоў (нар. 19 красавіка 1991 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
З 2007 году пачаў выступаў за дубль «Віцебску». У 2009 годзе пачаў трапляць у склад асноўнай каманды паўночнікаў. Пасьля вылету «Віцебску» з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2011 году гулец далучыўся да «Полацку», дзе быў асноўным нападнікам. Улетку 2013 году зь фінансавых чыньнікаў полацкага клюбу разам з большасьцю іншых гульцоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У першай палове 2014 году, страціўшы месца ў асноўнай камандзе, выступаў за фарм-клюб «Віцебск-2», а ўлетку прыяднаўся да першалігавага «Слоніму», дзе цягам двух з паловай гадоў быў адным з асноўных гульцоў. У пачатку 2017 году накіраваўся на прагляд у «Смаргонь», і ў сакавіку ўзгодніў працоўную дамову з клюбам, аднак ужо ў ліпені таго ж году пакінуў каманду.
Зь ліпеня 2017 году выступаў за наваполацкі «Нафтан»[2], дзе быў адным з асноўных нападнікаў. Застаўся ў камандзе і пасьля ейнага вылету з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2017 году. У канцы 2018 году пакінуў наваполацкі клюб. У чэрвені 2019 году вярнуўся ў «Слонім-2017»[3], аднак ужо ў кастрычніку таго ж году датэрмінова пакінуў каманду[4].
У студзені 2020 году быў дыскваліфікаваны на год паводле справы аб дагаварных матчах[5]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 1 года выпраўленчых работ[6].
Міжнародная
У кастрычніку 2009 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads