Слонім-2017 (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Слонім-2017» — беларускі футбольны клюб з гораду Слоніму. Заснаваны ў 2009 годзе. З 2013 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
У 2012 годзе «Белтрансгаз» заняў другое месца ў Другой лізе і атрымаў права выступаць у 2013 годзе ў Першай лізе. Пад назвай «Слонім» каманда пачала выступаць з 2013 году, калі да слонімскага «Белтрансгазу» быў далучаны слонімскі «Камунальнік». Амаль увесь сэзон 2013 году дружына правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — болей за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад сканчэньне турніру дружына стала трывала набіраць пункты, але ўзьняцца вышэй за канкурэнтаў ня здолела. У выніку — 13 месца. Перад сэзонам 2014 году з каманды сышлі амаль усе асноўныя гульцы. Замест іх склад «Слоніма» папоўнілі мясцовыя футбалісты, а таксама гульцы, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клюбах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся зь пінскай «Хваляй» за захаваньне месца ў Першай лізе. Увосень 2014 году «Слонім» выступаў пасьпяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15 месца ўзьняцца яна гэтак і ня здолела. У сэзоне 2015 году «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам дасьведчаных гульцоў, дзякуючы чаму скончыў сэзон на 9 месцы, аднак у наступным сэзоне апусьціўся на 11 радок.
Перад сэзонам 2017 году назва клюбу зьмененая на «Слонім-2017»[1]. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра слонімскі клюб пасьпяхова пачаў сэзон 2017 году. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сэзону на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 году Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клюб правёў значна горш, апусьціўшыся на выніковае 11 месца. Сэзон 2018 году каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сэзон на сёмым месцы. Першая палова сэзона 2019 году атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была распачатая другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся. У выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сэзон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія зь якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клюбах. Няблага пачаўшы сэзон, каманда неўзабаве апусьцілася ўніз, а пасьля апынулася на апошнім 12 радку, дзе засталася да заканчэньня турніру. Праз плянаванае пашырэньне лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.
У пачатку 2022 году новым галоўным трэнэрам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сэзону вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11 месцы пры 13 удзельніках. У верасьні 2023 году быў звольнены галоўны трэнэр Ігар Латаш, каманду ў якасьці выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнэра прыняў ягоны памочнік Георгі Татарашвілі[2], аднак гэта толькі часова дапамагло выправіць вынікі. Каманда скончыла сэзон на 15-м месцы пры 17 удзельніках.
Remove ads
Склад
- Актуальны на 6 красавіка 2025 году
Remove ads
Статыстыка
Галоўныя трэнэры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads