Ігналіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігналі́на (па-летувіску: Ignalina, па-польску: Ignalino) — горад у паўночна-ўсходняй Летуве ва Ўцянскім павеце. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ігналінскага раёну. Колькасьць насельніцтва складае каля 6,5 тыс. чалавек. У навакольлі гораду ў 1974 годзе быў утвораны Аўкштоцкі нацыянальны парк плошчай 21 100 га, у якім існуюць шматлікія азёры (каля 100), і старажытныя лясы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Назва гораду паходзіць ад папулярных у Летуве імёнаў Ігнас і Ліна.
Ігналіна быў заснаваны ў 1810 годзе, пасьля акупацыі мясцовых земляў Расейскай імпэрыяй. Хуткае разьвіцьцё горад атрымаў пасьля таго, як тут прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург у 1866 годзе. У канцы ХІХ стагодзьдзя горад быў вядомы сваёй прамысловасьцю, але ў нашы дні значна большае разьвіцьцё атрымаў турызм у Нацыянальны парк.
Ад назвы гораду ўзяла назву пабудаваная ў часы СССР Ігналінская атамная станцыя чарнобыльскага тыпу (РБМК-1500). Разам з электрастанцыяй быў пабудаваны горад Вісагіня, у якім жывуць працоўныя электрастанцыі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads