Ігнат Антонаў
беларускі навуковец-нэўрапатоляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігна́т Пятро́віч Анто́наў (28 сьнежня 1922, Будніца, Віцебскі раён — 1 лютага 2015) — беларускі нэўрапатоляг. Акадэмік АН Беларусі (1984), чалец-карэспандэнт АМН СССР (1974). Доктар мэдыцынскіх навук (1966), прафэсар (1967)[1]. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1972). Народны лекар Беларусі (1992).
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1], быў вайсковым фэльчарам[2]. Выратаваў 128 параненых байцоў. Скончыў Менскі мэдыцынскі інстытут у 1950 г[1]. У 1950—1955 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыятэрапіі, у 1955—1959 гг. — асыстэнт, а з 1959 г. — дацэнт катэдры нэрвовых хваробаў Беларускага дзяржаўнага інстытуту ўдасканаленьня ўрачоў[3].
З 1962 дырэктар Беларускага НДІ нэўралёгіі і фізыятэрапіі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Вядомы сваімі працамі па вывучэньні інфэкцыйных і паразытарных хваробаў нэрвовай сыстэмы[1], фізыятэрапіі і курарталёгіі. Аўтар 12 вынаходніцтваў, 9 манаграфіяў, 438 навуковых артыкулаў (да 1993 г.). Стварыў навуковую школу і падрыхтаваў 20 дактароў і 42 кандыдаты навук[3].
Міжнародная досьледная камісія Біяграфічнага інстытуту ЗША за выдатныя посьпехі ў разьвіцьці навукі прысвоіла І. П. Антонаву ганаровае званьне «Чалавек году-97», па рашэньні Міжнароднага біяграфічнага цэнтру (Кембрыдж, Ангельшчына) імя акадэміка ўнесенае ў выданьне «2000 знакамітых людзей ХХ стагодзьдзя»[3].
Remove ads
Навуковыя працы
- Элементы топической диагностики заболеваний нервной системы. — Мн., 1963 (в соавт.)
- Судорожные состояния у детей. — Мн., 1970 (совм. с Г. Г. Шанько)
- Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (совм. с Л. С. Гиткиной)
- Ангиографическая диагностика сосудистых поражений и опухолей головного мозга. —Мн., 1973 (в соавт.)
- Гиперкинезы у детей. — Мн., 1975 (совм. с Г. Г. Шанько)
Узнагароды
Народны лекар Беларусі, ганаровы грамадзянін г. Менску і г. Віцебску. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, Айчыны ІІІ ступені, 15 мэдалямі[3].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads