Ігнат Здановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнат Здановіч
Remove ads

Ігна́т Алякса́ндравіч Здано́віч (13 студзеня [ст. ст. 1 студзеня] 1841, Вільня, Расейская імпэрыя — 2 студзеня [ст. ст. 21 сьнежня 1863] 1864, Вільня, Расейская імпэрыя) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864, публіцыст.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Сын Аляксандра Здановіча, шляхціч Віленскай губэрні. Скончыў Віленскую гімназію. У 1858—1862 вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце, які скончыў са званьнем кандыдата матэматыкі, пасьля працягнуў навучаньне ў Бэрлінскім унівэрсытэце. Зьбіраў успаміны і зьвесткі пра філяматаў і філярэтаў, у 1860 у Парыжы выдаў брашуру «Ўспамін пра філяматаў і філярэтаў». У лютым 1863 вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касірам. Са жніўня 1863 року паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны царскімі ўладамі 26 верасьня 1863. Публічна павешаны 21 сьнежня 1863 року на Лукіскай плошчы ў Вільні.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Pamiętnik o filmatach i filaretach. — Księgarnia Luxemburgska, 1867. — 28 с.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ігнат Здановічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads