Соча

рака ў Славеніі і Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Соча
Remove ads

Со́ча (па-славенску: Soča, Ізо́нца па-італьянску: Isonzo) — рака ў Славеніі і Італіі. З 138 кілямэтраў працягласьці ракі, па тэрыторыі Славеніі праходзіць 96 кілямэтраў[1], па Італіі — 43 кілямэтры.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Соча бярэ пачатак побач зь вяршыняй гары Трыглаў, упадае ў Адрыятычнае мора. У верхнім і сярэднім цячэньні працякае праз Юлійскія Альпы, утвараючы глыбокую даліну з абрывістымі схіламі і прыгожымі відамі, парогамі. Карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў водных турыстаў. Сочу называюць у Славеніі «Смарагдавай прыгажуняй» з-за незвычайнага, смарагдавага адценьня вады.

На рацэ разьмешчаны славенскія гарады Бовец, Кабарыд, Талмін, Нова-Горыца, італьянскі Гарыцыя. Непадалёк ад вусьця ракі знаходзіцца італьянскі горад Монфальконэ.

Падчас Першай сусьветнай вайны верхняе і сярэдняе цячэньне Сочы сталі арэнай цяжкіх баёў паміж войскамі Італіі і Аўстра-Вугоршчыныі, у якіх загінула каля 300 000 чалавек. У гісторыю гэтыя бітвы ўвайшлі як Бітвы на Ізонца[2]. Ім прысьвечаны мэмарыяльны музэй у горадзе Кабарыд.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads