Ільля Джугір
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ільля Джугір (нарадзіўся 11 лютага 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Аўтазаводзец-Трактар».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У 2016 годзе далучыўся да дублюючага складу клюбу, а ў лістападзе таго ж году склаў з клюбам доўгатэрміновую дамову. У 2017 годзе галоўны трэнэр жодзінцаў Ігар Крывушэнка запрасіў гульца да галоўнай каманды. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 16 верасьня 2017 году ў матчы супраць «Крумкачоў», які стаў адзіным у складзе клюбу ў найвышэйшым дывізіёне.
У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[3]. Першы свой матч згуляў супраць бабруйскай «Белшыны». Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду НФК[4]. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ» з арэнды[5]. У красавіку 2020 году прыяднаўся да «Воршы», у складзе якой дэбютаваў 18 красавіка ў матчы супраць «Ліды».
У 2021 годзе згуляў толькі адзін матч у складзе спаўпецкага «Кронану». У 2022 годзе далучыўся да другалігавага клюбу «Жодзін-Паўднёвы», дзе стаў ключавым гульцом клюба. У лютым 2023 году працягнуў супрацу з клюбам, які прасунуўся ў Першую лігу. Цягам усяго сэзону футбаліст выступаў у клюбе ў ролі ключавога гульца пачатковага складу. З улікам ліквідацыі клюбу ў лютым 2024 году футбаліст далучыўся да сталічнага «Аўтазаводца-Трактара».
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads