Імгла (міталёгія)
рымскае боства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імгла́ (па-лацінску: Calіgo, «туман»[1]) — пачатак тэагоніі, якой адкрываецца твор «Міты» Гая Юлія Гігіна[2].
Паходжаньне
Паводле «Мітаў», якія выкладае невядомая грэцкая крыніца, Імгла спарадзіла Хаос, а з Хаосу й Імглы ўзьніклі Ноч (Нікта), Дзень (Дыес), Эрэб і Этэр[2].
А. Ф. Лосеў зьвяртае ўвагу на тое, што пры такой схеме пара Этэр — Дзень не ўзьнікае з Эрэба — Ночы, як у Гесіёда, а абедзьве гэтыя пары ўзьнікаюць з зыходнай патэнцыі Імглы (Каліго), што, на думку Лосева, робіць канструкцыю больш упарадкаванай і паказвае, што крыніца Гігіна была пазьнейшай за паэму Гесыёда[3].
В. Г. Рашэ называе Імглу першым тэаганічным прынцыпам і мяркуе, што яна адпавядае грэцкаму богу Скотасу[4]. Д. О. Таршылаў адзначае, што спачатку пра гэта ніхто не згадваў і мяркуе, што грэцкая крыніца Гігіна магла быць стар.-грэц. ὀμίχλη[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads