Этэр (міталёгія)

старажытнагрэцкае боства From Wikipedia, the free encyclopedia

Этэр (міталёгія)
Remove ads

Этэ́р (па-старажытнагрэцку: Αἰθήρ — горнае паветра) у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] — верхні пласт паветра (неба), месцазнаходжаньне багоў, а таксама ягонае ўвасабленьне (пэрсаніфікацыя) — боства Этэр.

Thumb

Этэр як частка сьвету — верхні (горны), найбольш лёгкі (тонкі, разрэджаны), празрысты й прамяністы пласт паветра, верхні пласт неба, якім дыхаюць і жывуць багі. Этэр дасягае вяршыні Алімпа, дзе знаходзяцца алімпійскія багі.

Па найбольш папулярнай вэрсыі, бог Этэр быў сынам Эрэба (падземнай Цемры) і Нікты-Ночы, братам Гемэры (Дня)[2].

Па вэрсіі паэмы «Тытанамахія», Этэр і Гемэра былі бацькамі Геі-Зямлі, Урана-Неба[3], Понта (Мора), Акіяна, Тартара. У выкладзе Гігіна, Этэр нарадзіўся ад Хаоса й Імглы[4]. Па іншай вэрсіі, Этэр — бацька Зэўса[5]. Зываецца бацькам вятроў[6].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads