Імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі
валадар Сьвятой Рымскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвяты Рымскі Імпэратар (па-нямецку: Römischer Kaiser ці Römisch-Deutscher Kaiser, лаціна: Romanorum Imperator), быў выбарным манархам, які гаспадарыў, часта намінальна, над дробнымі дзяржаўнымі ўтварэньнямі на абшарах Цэнтральнай Эўропы з 962 да 1806 году.
Першым імпэратарам стаў Атон I Вялікі, які быў каранаваны Рымскім імпэратарам Папам Янам XII 2 лютага 962 году. У далейшым тытул быў зьменены на Нямецка-Рымскі імпэратар. Імпэратары былі каранаваныя Папам Рымскім па сваім абраньні Імпэрскімі Электарамі таксама вядомымі як Курфюрсты. З 16 стагодзьдзя, аднак, традыцыя была перарваная. Апошняя папская каранацыя ў Рыме адбылася ў 1530 годзе пры ўзьвядзеньні на пасад Карла V. З адрачэньнем Франца II ў 1806 годзе пад час Напалеонаўскіх войнаў Імпэрыя спыніла сваё існаваньне, а зь ёй і тытул Імпэратара.
Remove ads
Аттонская (Саксонская) дынастыя
- Атон I Вялікі (962—973)
 - Атон II Руды (973—983)
 - Атон III (996—1002)
 - Гэнрых II Сьвяты (1014—1024), (нумараваны як спадкаемца Генрыха I, які быў нямецкім каралём у 919—936 гг., але ня меў тытула імпэратара)
 
Сальская (Франкская) дынастыя
- Конрад II (1027—1039), (нумараваны як спадкаемца Конрада I, які быў нямецкім каралём у 911—918 гг., але ня меў тытула імпэратара)
 - Гэнрых III Чорны (1046—1056)
 - Гэнрых IV (1084—1105)
 - Гэнрых V (1111—1125)
 
Дынастыя Супленбургераў
- Лётар II (1133—1137)
 
Дынастыя Штаўфэнаў (Гогэнштаўфэнаў)
- Фрыдрых I Барбароса (1155—1190)
 - Гэнрых VI (1197—1197)
 
Дынастыя Вэльфаў
- Атон IV (1209—1215)
 
Дынастыя Штаўфэнаў (Гогэнштаўфэнаў)
- Фрыдрых II (1211—1250)
 
Дынастыя Люксэмбургаў
- Гэнрых VII (1312—1313)
 
Дынастыя Віттэльсбахаў
- Людовік IV Баварскі (1328—1347)
 
Дынастыя Люксэмбургаў
Дынастыя Габсбургаў
- Фрэдэрык III (1452—1493)
 - Максыміліян I Габсбург (1508—1519)
 - Карл V (1519—1530)
 - Фэрдынанд I (1558—1564)
 - Максыміліян II (1564—1576)
 - Рудольф II Габсбург (1576—1612), (нумараваны як спадкаемца Рудольфа I, які быў каралём Нямеччыны ў 1273—1291 гг., але ня меў тытула імпэратара)
 - Матыяс (1612—1619)
 - Фэрдынанд II (1619—1637)
 - Фэрдынанд III (1637—1657)
 - Леапольд I (1658—1705)
 - Ёзэф I Габсбург (1705—1711)
 - Карл VI (1711—1740)
 
Remove ads
Дынастыя Віттэльсбахаў
- Карл VII Альбэрт (1742—1745)
 
Дынастыя Габсбургаў-Лятарынгскіх
- Франц I Стэфан (1745—1765)
 - Ёзэф II (1765—1790)
 - Леапольд II (1790—1792)
 - Франц II (1792—1806)
 
Вонкавыя спасылкі
 Імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads