Інгрыд Бэргман

швэдзкая акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Інгрыд Бэргман
Remove ads

Інгрыд Бэргман (па-швэдзку: Ingrid Bergman; 29 жніўня 1915, Стакгольм, Швэцыя — 29 жніўня 1982, Лёндан, Вялікабрытанія) — швэдзкая й амэрыканская акторка. У рэйтынгу Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва — 100 найвялікшых зорак кіно за 100 гадоў паводле вэрсіі AFI — займае 4-е месца. Тройчы ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Давід і Данатэла», чатыры разы — прэміі «Залаты Глёбус», двойчы — прэміі «Эмі», першы ляўрэат прэміі «Тоні» (1947).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Вучылася ў школе пры Драматычным тэатры ў Стакгольме. У кіно пачала здымацца з 1934 году. Акторка шматграннага таленту, разнастайных амплюа, пераймала ў сваёй творчасьці розныя стылі й творчыя манэры, спэцыфіку розных нацыянальных школаў.

Сусьветнае прызнаньне атрымала пасьля здымак у стужках «Газавае сьвятло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Эўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена й мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Свэдэньельмы» (1935), «Забойства ва Ўсходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната».

Разам з А. Бургес аўтар кнігі «Мая гісторыя», якая выйшла ў 1980 годзе.

Remove ads

Фільмаграфія

  • 1969 — Кветка кактуса

Літаратура

  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads